Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Олеў Йы́гі (эст.: Olev Jõgi; 9 студзеня 1919, Веске, востраў Саарэмаа, Эстонія — 27 студзеня 1989) — эстонскі літаратуразнавец, перакладчык. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1978). Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстоніі 1971.
Олеў Йыгі | |
---|---|
эст.: Olev Jõgi | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 студзеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1989 (70 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Mall Jõgi[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, журналіст |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Скончыў у 1956 годзе Тартускі ўніверсітэт.
Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Літаратурныя каардынаты» (1963), «Зыб на вадзе» (1973), «Барозны і цені» (1975, Літаратурная прэмія імя Ю. Смуўла 1976).
Перакладаў з беларускай мовы. Удзельнічаў у выданні на эстонскай мове выбраных вершаў Янкі Купалы (1966), Якуба Коласа (1968). Пераклаў на эстонскую мову зборнікі апавяданняў «Сірочы хлеб», аповесць «Апошняя сустрэча» Янкі Брыля, аповесць «Трэцяя ракета» Васіля Быкава, раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Івана Мележа, трылогію «На ростанях» Якуба Коласа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.