From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніна Барысаўна Мячкоўская (нар. 29 кастрычніка 1946, Брэст) — савецкі і беларускі лінгвіст, спецыяліст у галіне тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1987).
Ніна Барысаўна Мячкоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1946 (78 гадоў) ці 1946 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1986) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
У 1963 годзе скончыла з медалём сярэднюю школу № 2 у Брэсце. У 1963—1968 гадах — студэнтка філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дыплом з адзнакай (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1968)
У 1968—1971 гадах — аспірантка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; кандыдацкая дысертацыя «Марфалога-семантычны нарыс рускай тэрміналогіі мовазнаўства» (1971); навуковы кіраўнік прафесар Міхаіл Гапеевіч Булахаў
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1971, філалагічны факультэт, кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, прафесар).
У 1977, 1981, 1988 гадах — стажыроўкі ў МДУ імя М. В. Ламаносава
У 1984—1986 гадах — дактарантура Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэт; доктарская дысертацыя «Канцэпцыі і метады граматык XVI—XVII стст. як элемента кніжна-пісьмовай культуры ўсходняга славянства» У 2002 годзе — стажыроўка на Семінары славістыкі Рурскага ўніверсітэта (Бохум) па гранце, прадстаўленаму Германскім Інстытутам акадэмічных абменаў DAAD (Deutscher Akademischer Austauschdienst).
Навуковыя інтарэсы: сацыяльная тыпалогія моў; семіётыка; тэорыя камунікацыі; гісторыя філалогіі.
У 1992—2021 гадах пад кіраўніцтвам Ніны Мячкоўскай 30 спецыялістаў абаранілі кандыдацкія дысертацыі, адзін — доктарскую.
У 2002—2015 гадах — адказны рэдактар часопіса «Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя Філалогія».
Даклады на навуковых канферэнцыях ва ўніверсітэтах Базеля, Беластока, Бергена, Берліна, Бохума, Варшавы, Екацярынбурга, Ены, Кіева, Кракава, Лодзі, Лондана, Любліна, Любляны, Львовы, Масквы, Адэсы, Санкт-Пецярбурга, Фагеруда (Швецыя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.