Нікацін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікацін

Нікацін (фр.: nicotine)[3] — алкалоід, наркотык, які ўтрымоўваецца ў раслінах сямейства паслёнавых (Solanaceae), пераважна ў тытуні, складаючы пры гэтым 0,6-3,0 % ад сухой вагі[4], у меншай колькасці ў таматах, бульбе, баклажанах, зялёных балгарскіх перцах. Нікацінавыя алкалоіды прысутнічаюць таксама ў лісці кокі. Нікацін выкарыстоўваецца раслінамі для барацьбы супраць траваедных, а таксама для ўздзеяння на насякомых, таму нікацін шырока выкарыстоўваўся ў якасці інсектыцыду ў мінулым[5], а ў цяперашні час аналагі нікаціну, як імідаклапрыд, па-ранейшаму шырока выкарыстоўваюцца.

Хуткія факты Агульныя, Фізічныя ўласцівасці ...
(–)-Нікацін[1][2]
Thumb
Thumb
Агульныя
Сістэматычнае найменне(S)-3-(1-метыл-2-піралідзініл)пірыдзін
Хім. формулаC10H14N2
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса162,23 г/моль
Шчыльнасць1,01 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення-79 °C
Тэмпература кіпення247 °C
Тэмпература ўспышкі101 °C
Тэмпература самазагарання244 °C
Межы ўзрывальнасці0,75—4 %
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.)39,3 кДж/моль
Ціск пары5,1 Па
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзезмешваецца
Растваральнасць у этаноле5 г/100 мл
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення1,5882
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS54-11-5
PubChem24897663
Рэг. нумар EINECS200-193-3
SMILES
Рэг. нумар EC200-193-3
RTECSQS5250000
ChemSpider80863
Бяспека
ЛД5050 мг/кг (пацукі, пераральна);
0,33 мг/кг (мышы пераральна);
0,3 мг/кг (мышы, унутрымышачна) мг/кг
Таксічнасцьвысокатаксічны, з'яўляецца гангліянарным ядам, паражае ЦНС; надзвычай таксічны для халаднакроўных жывёл і насякомых.


H-фразыH301, H310, H400, H411
P-фразыP273, P280, P301+P310, P302+P350, P310
Піктаграмы СГСПіктаграма «Чэрап» сістэмы СГСПіктаграма «Навакольнае асяроддзе» сістэмы СГС
NFPA 704
Thumb
1
4
0
Закрыць

У невялікіх канцэнтрацыях гэта рэчыва дзейнічае як стымулятар для сысуноў і з’яўляецца асноўным фактарам, які фарміруе залежнасць да тытунекурэння.[6] Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі кардыёлагаў, нікацінавая залежнасць гістарычна была адной з самых складаных залежнасцей, ад якой цяжка адмовіцца, у той час як фармакалагічныя і паводніцкія характарыстыкі, якія вызначаюць прыхільнасць да тытуню, аналагічныя тым, якія вызначаюць залежнасць ад наркотыкаў, як гераін і какаін[7]. Колькасць нікаціну ў цыгарэтах паступова павялічваецца з кожным годам, а ў адным даследаванні было ўстаноўлена, што сярэдняе павелічэнне складае 1,6 % на год у перыяд з 1998 па 2005 гады. Гэта было выяўлена для ўсіх асноўных катэгорый рынку цыгарэт[8].

Зноскі

  1. (–)-Nicotine(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 25 мая 2013.
  2. Dean J. A. Lange's Handbook of Chemistry. — McGraw-Hill, 1999. ISBN 0-07-016384-7.
  3. Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.128
  4. «Nicotine Addiction». American Heart Association.
  5. Connolly, G. N; Alpert, H. R; Wayne, G. F; Koh, H (2007). «Trends in nicotine yield in smoke and its relationship with design characteristics among popular US cigarette brands, 1997—2005». Tobacco Control 16 (5):

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.