Ні́калаус Ле́нау (ням.: Nikolaus Lenau, сапр. імёны і прозвішча Нікалаус Франц Німбш Эдлер фон ШтрэЛенау — Nikolaus Franz Niembsch Edler von Strehlenau; 13 жніўня 1802, Чатад, правінцыя Банат, Аўстрыя / Румынія — 22 жніўня 1850, Обердзёблінг, Аўстрыя) — нямецкамоўны аўстрыйскі паэт-рамантык, аўтар вершаў, паэм, нарысаў.

Хуткія факты Нікалаус Ленау, Асабістыя звесткі ...
Нікалаус Ленау
ням.: Nikolaus Lenau
Thumb
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Нікалаус Франц Німбш Эдлер фон ШтрэЛенау
Псеўданімы Nikolaus Lenau[1]
Дата нараджэння 13 жніўня 1802(1802-08-13)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1850(1850-08-22)[4][5][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Кірунак рамантызм
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Вучыўся ў Венскім і Гайдэльбергскім універсітэтах.

Паводле сацыяльна-філасофскай накіраванасці яго паэзія сугучная матывам «сусветнага жалю» Дж. Байрана і Г. Гейнэ. Паэтычныя зборнікі «Вершы» (1832), «Новыя вершы» (1838) і інш. адметныя яркай метафарычнасцю, рамантычнай сімволікай, блізкасцю да нямецкай і венгерскай народнай паэзіі. Цыкл вершаў «Польскія песні» (1832) прысвяціў лёсу ўдзельнікаў паўстання 1830—1831 г. Аўтар паэм «Фауст» (1836), «Саванарола» (1837), «Дон Жуан» (выд. 1851). У паэмах «Ян Жыжка» (1837—42), «Альбігойцы» (1842) прадчуванне непазбежнасці рэвалюцыйных змен.

Апошнія сем з паловай гадоў жыцця правёў у вар’ятні.

Найважнейшыя творы

• «Спевы ў чароце» (Schilflieder, зб. вершаў, 1832)
• «Фаўст» (Faust, драма, 1836)
• «Вершы» (Gedichte, 1837)
• «Саванарола» (Savonarola, эпічная паэма, 1837)
• «Альбігойцы» (Die Albigenser, эпічная паэма, 1842)
• «Дон Жуан» (Don Juan, эпічная паэма, апубл. пасьмяротна)

Беларускія пераклады

Зноскі

1. Вікікрыніцы — 2003.

2. Рубинова Е. Я. Ленау // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 113–115.

3. Dr. Constant v. Wurzbach Niembsch Edler von Strehlenau, Nikolaus // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 20. — S. 324.

4. Niembsch von Strehlenau // Meyers Konversations-Lexikon: Eine Encyklopädie des allgemeinen Wissens — 4 — L: Bibliographisches Institut, 1885.

5. Lenau, Nikolaus // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.

6. Ленау Николаус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.