прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (1994-1999), праваабаронца From Wikipedia, the free encyclopedia
Не́льсан Раліхла́хла Мандэ́ла (Nelson Rolihlahla Mandela [xoˈliːɬaɬa manˈdeːla]; 18 ліпеня 1918, Мвеза, ПАС — 5 снежня 2013, Яганэсбург) — з 10 мая 1994 па 14 ліпеня 1999 — прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека ў перыяд існавання апартэіду, за што 27 гадоў правёў у турме, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1993.
У студэнцкія гады ўдзельнічаў у забастоўцы, пазней быў карэспандэнтам у Яганэсбургу і паступіў у Універсітэт Вітватэрсранда.
У 1944 удзельнічаў у стварэнні маладзёжнай лігі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК). Пазней, з-за абвастрэння дужання, распрацаваў так званы «план М», паводле якога суполкі АНК сыходзілі ў падполле.
З 1948 года — нацыянальны сакратар Маладзёжнай лігі АНК.
З 1949 года — член Нацыянальнага выканкама АНК.
З 1950 года — нацыянальны прэзідэнт Маладзёжнай лігі АНК.
У 1952 годзе Мандэла сумесна са сваім сябрам Оліверам Тамба адкрыў першую легальную фірму, кіраваную чорнаскурымі.
З 1952 года — віцэ-прэзідэнт АНК.
У 1956 годзе арыштаваны, а з 1960 года знаходзіўся ў падполлі.
У 1961 годзе ўзначаліў радыкальнае крыло АНК, «Умкхонта вэ сызвэ», пачаўшы палітыку сабатажу супраць ураду. Праз год Мандэла з'ехаў у Алжыр для вербавання новых сяброў крыла, але па вяртанні быў затрыманы за нібы нелегальны выезд з краіны і за падбухторванне да пратэсту.
У лістападзе 1968 Мандэла быў арыштаваны і першапачаткова прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў турме Робен Айленд.
18 лютага 1990 г. Мандэла быў вызвалены са зняволення, 11 лютага абвясціў аб перамір'і і спыненні ўзброенага змагання.
З 10 мая 1994 па 14 чэрвеня 1999 — прэзідэнт ПАР.
З 3 верасня 1998 па 14 чэрвеня 1999 — генеральны сакратар Руху недалучэння.
Пасля таго, як у 1999 годзе Мандэла пакінуў пост прэзідэнта ПАР, ён стаў актыўна заклікаць да больш актыўнага асвятлення праблем ВІЧ і СНІДа. Па ацэнках экспертаў, у ПАР цяпер каля пяці мільёнаў носьбітаў ВІЧ і хворых СНІДам — больш, чым у любой іншай краіне.
Калі Макгаха, старэйшы сын Нельсана Мандэлы, памёр ад СНІДу, Мандэла заклікаў змагацца з распаўсюджваннем гэтага смяротнага захворвання.
Нельсан Мандэла памёр у чацвер, 5 снежня 2013, на 96-м годзе жыцця[14]. На афіцыйнай паніхідзе 10 снежня 2013 па Нельсане Мандэле прысутнічалі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 91 краіны, а таксама 10 былых прэзідэнтаў.
Пахаванне адбылося 15 снежня 2013 ў мястэчку Куну ў правінцыі Усходні Кейп, дзе вырас і жыў Мандэла пасля зыходу з вялікай палітыкі. Прысутнічаць будуць, у асноўным, сваякі нябожчыка, бо вёска не здольна прыняць вялікі наплыў людзей[15].
Прыведзеныя арыгінальныя назвы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.