рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Налі́баўка — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Крамушаўка (басейн Нёмана). Даўжыня 18 км[1]. Плошча вадазбору 39 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Жданавічы, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша пераважна сярод лесу, упадае ў Крамушаўку ва ўрочышчы Кухнішча за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пудзіна.
Налібаўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 18 км |
Басейн | 39 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°39′31,95″ пн. ш. 25°48′10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Крамушаўка |
• Каардынаты | 53°44′55,35″ пн. ш. 25°35′03″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 6,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Крамушаўка → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Навагрудскі раён |
Назва балцкага паходжання, меркаваная адпачатная форма назвы — *Наліба.
У аснове балцкі гідранімічны корань Nal-. Ад яго назва літоўскага возера Nalija, балота Nal-raistis, балцкая назва з-пад Ноўгарада *Nolia / Nolė. Далей да індаеўрапейскага *(s)na- «цячы», пашыранага пашыральнікам -l-[2].
Корань Nal- пашыраны пашыральнікам -b-, які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.