From Wikipedia, the free encyclopedia
Майсей Саламонавіч Тэйф (4 (17) верасня 1904, Мінск — 23 снежня 1966, Масква) — беларускі паэт, празаік. Пісаў на ідыш.
Майсей Саламонавіч Тэйф | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1966 (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Скончыў вячэрнюю школу ў Мінску. У 1923 паступіў у БДУ. З 1924 вучыўся на вячэрнім аддзяленні і працаваў на шпалернай фабрыцы. Першыя вершы датаваны 1920; публікавацца пачаў з 1925. У 1928 паступіў на аддзяленне ідышу і яўрэйскай літаратуры Другога Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падпрацоўваў начной карэктарскай працай. Пасля сканчэння вучобы ў 1933 вярнуўся ў Мінск. Шмат працаваў; на працягу 1920—30 выдаў 11 кніг; перакладаў на ідыш творы беларускіх і рускіх паэтаў; пісаў драматычныя творы, якія ставіліся на сцэне Яўрэйскага тэатра ў Мінску. Арыштаваны 23.4.1938. Вызвалены перад вайной. У 1941 мабілізаваны; вайну правёў на фронце, старшы сяржант артылерыйскай часці; атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 жыў у Маскве. Зноў арыштаваны ў 1951. Да 1956 знаходзіўся на спецпасяленні ў Варкуце. Пасля рэабілітацыі ў 1956 вярнуўся ў Маскву. З 1961 да 1964 рэдактар аддзела паэзіі час. «Савеціш Геймланд».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.