Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Александравіч Львоў (руск.: Никола́й Алекса́ндрович Львов; 4 [15] мая 1753[2], маёнтак Нікольскае-Чарэнчыцы каля Таржка, цяпер Цвярской вобласці — 22 снежня 1803 [3 студзеня 1804], Масква) — адзін з найвыдатных і рознабаковых прадстаўнікоў Рускай Асветы : архітэктар-паладыянец, графік, паэт, перакладчык, музыкант[3].
Мікалай Львоў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Мікалай Аляксандравіч Львоў |
Дата нараджэння | 4 (15) мая 1753 ці 1751[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1803 (3 студзеня 1804) ці 2 студзеня 1804[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расія |
Дзеці | Vera Lvova[d], Aleksandr Lvov[d] і Elizaveta Nikolaevna Lvova[d] |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург, наваколлі Санкт-Пецярбурга: Гатчына, Мурына; Масква, сядзібы Падмаскоўя, Таржок, сядзібы Цвярской губерні, Магілёў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Належаў да старадаўняга цвярскога роду . Сын небагатага цвярскога памешчыка Аляксандра Пятровіча Львова і Праскоўі Фёдараўны, народжанай Хрыпуновай.
У 1769 Львоў паступіў у Праабражэнскі полк. Шмат займаўся самаадукацыяй. У школе Бібікава (Ізмайлаўскі полк) стварыў кружок «Чатырох разумных абшчыннікаў», куды ўвайшлі М. Восіпаў, М. і П. Ермалаевы. З канца 1770 вакол Львова склалася кола людзей, аб’яднаных агульнымі поглядамі, творчымі пошукамі, жыццёвымі пазіцыямі. Апроч шваграў Дзяржавіна і Капніста, да яго належалі І. І. Хемніцэр, Д. Р. Лявіцкі, У. Л. Баравікоўскі і Е. І. Фамін.
У 1779 г. тайна абвянчаўся з Марыяй Аляксееўнай Дзяковай , чые родныя сёстры былі ў шлюбе з паэтамі Дзяржавіным і Капністам . У Львовых было два сыны і тры дачкі.
Львоў, адзін з самых эрудзіраваных і дасціпных людзей свайго часу, займаўся архітэктурай, археалогіяй, хіміяй, геалогіяй, механікай, збіраў народныя песні, стварыў вершаваны пераклад Анакрэонтавых песень, быў таленавітым гравёрам і малявальшчыкам. У 1783 Львоў быў выбраны ў Расійскую Акадэмію, з 1785 быў ганаровым членам Акадэміі мастацтваў.
Як архітэктар Львоў вядомы сваімі пабудовамі ў Пецярбургу і наваколлях; як аўтар сабораў — Барысаглебскага ў Таржку (1785-96) і Святога Іосіфа ў Магілёве (пабудаванага ў памяць аб сустрэчы Кацярыны II з імператарам Іосіфам II), сядзібных комплексаў у Цвярской[4], Наўгародскай і Маскоўскай губернях.
У архітэктурнай творчасці быў прыхільнікам антычнай класікі і італьянскага архітэктара XVI ст. А. Паладзіа (перавёў і выдаў трактат «Чатыры кнігі Паладыевай архітэктуры»). Талент Львова-канструктара выявіўся ў пошуках новых будаўнічых матэрыялаў, распрацоўцы спосабаў землябітнага будаўніцтва, ацяплення і вентыляцыі будынкаў. Разнастайнасць інтарэсаў Львова знайшло адлюстраванне і ў тэматыцы яго кніг: ад прац пра печы і каміны і пра ўжыванне землянога вуглю да «Летапісца вялікага рускага» (руск.: Летописца великого русского) і вядомага зборніка «Збор рускіх народных песень з іх галасамі» (руск.: Собрание русских народных песен с их голосами; 1790), да якога аўтар напісаў свой трактат «Пра рускія народныя спевы» (руск.: О русском народном пении). Вялікую цікавасць ён праяўляў да праблемы народнасці, што знайшло адлюстраванне ў яго лібрэта да камічнай оперы Е. І. Фаміна «Ямшчык на падставе» (руск.: Ямщики на подставе; «Ігрышча незнарок») (1787). Львоў з’яўляўся адным з заснавальнікаў пейзажнага стылю ў рускім садаводстве.
Цудоўны малявальшчык, ён стварыў праект зоркі і знакаў ордэна Святога Уладзіміра, новых знакаў ордэна Святой Ганны. Планаваў выпусціць «Слоўнік мастакоў і мастацтваў» (руск.: Словарь художников и художеств), але гэта праца не была выдадзены, а рукапіс — страчаны.
Знайшоў і апублікаваў з прадмовай два летапісы Старажытнай Русі: «Летапісец рускі ад прышэсця Рурыка да скону Іаана Васільевіча» (руск.: Летописец русский от пришествия Рурика до кончины Иоанна Васильевича; 1792) і «Падрабязны летапіс ад пачатку Расіі да Палтаўскай Баталіі» (руск.: Подробную летопись от начала России до Полтавской Баталии; 1798—1799).
У 1795 г. Львоў апублікаваў сваю працу па ацяпленню і вентыляцыі «Руская пірастатыка, або ўжыванне выпрабаваных камінаў і печаў» (руск.: Русская пиростатика, или употребление испытанных каминов и печей), дзе апісваюцца выпрабаваныя і некаторыя вынайдзеныя ім удасканаленні ацяпляльных прыбораў. У 1799 была апублікавана другая частка, дзе была прапанавана канструкцыя каларыфернай печы. Выданню трэцяй перашкодзіла смерць Львова[5].
13 чэрвеня 2004 года ў цэнтры горада Таржка быў усталяваны помнік М. А. Львову, створаны па ініцыятыве і сіламі фонду імя Львова сумесна з адміністрацыяй горада Таржка. Праект помніка выканаў архітэктар У. П. Гарадовіч, а бюст архітэктара стварыў скульптар Ю. П. Карпенка[6].
C 2003 года імя М. А. Львова носіць Цвярское вучылішча культуры[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.