Міцкевічы (Баранавіцкі раён)
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міцке́вічы[1] (трансліт.: Mickievičy, руск.: Мицкевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 38 км на паўночны захад ад Баранавічаў, чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда. Насельніцтва 300 жыхароў, 172 гаспадаркі (2005). Лічаць, што гэта назва ўтворана ад прозвішча Міцкевіч.
Вёска
Міцкевічы
| ||||||||||||||||||||||||
У 1574 годзе вёска, уласнасць вялікага князя Жыгімонта II Аўгуста[2]. Пад 1606 годам пазначана ў вопісе дакументаў цэнтр, архіва старажытных актавых кніг. У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, адкрыта народнае вучылішча.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пры яе вызваленні вызначыўся Герой Савецкага Саюза гвардыі лейтэнант, камандзір танкавай роты І. М. Сухамлін. Пры вызваленні чыгуначнай станцыі Міцкевічы танкісты знішчылі шмат тэхнікі праціўніка, каля 100 гітлераўцаў. На франтах вайны загінулі 14 вяскоўцаў.
У 1970 годзе з Міцкевічамі аб’яднана суседняя в. Калеснікі[3].
Працуюць клуб, магазін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.