Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі (20 лютага 1922, Бабруйск — 24 сакавіка 2012) — беларускі мовазнавец і журналіст.
Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 2012 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Яўген Карлавіч Цікоцкі |
Род дзейнасці | мовазнавец, журналіст |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў школы беларускай стылістыкі |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сям’і вядомага кампазітара Я. К. Цікоцкага. У 1933 годзе сям’я пераехала з Бабруйска ў Мінск, дзе Міхаіл скончыў сярэднюю школу. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Летам 1944 года пад Кобрынам быў паранены. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе М. Я. Цікоцкі паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які скончыў у 1950 годзе. Працаваў журналістам у рэдакцыях газет «Савецкі селянін» і «Калгасная праўда», часопісе «Вожык». Адначасова вучыўся ў завочнай аспірантуры пры кафедры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі, праз 3 гады абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Публіцыстыка Якуба Коласа». З 1953 года М. Я. Цікоцкі працаваў на факультэце журналістыкі БДУ. У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Праблемы публіцыстычнага стылю», праз год атрымаў вучонае званне прафесара.
Асноўны навуковы кірунак М. Я. Цікоцкага — стылістыка. Заснавальнік беларускай стылістыкі, аўтар прац па вывучэнні мовы літаратурных класікаў — Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, М. Лужаніна, У. Караткевіча, І. Мележа і інш. Паклаў пачатак стылістыцы публіцыстычных жанраў — аўтар працы «Стылістыка публіцыстычных жанраў», якая застаецца адзінай у сваім родзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.