Міхаіл Аркадзевіч Святлоў (руск.: Михаи́л Арка́дьевич Светло́в; сапраўднае прозвішча — Шэйнкман; 4 (17) чэрвеня 1903, Екацярынаслаў — 28 верасня 1964, Масква) — савецкі паэт, драматург і журналіст, ваенны карэспандэнт. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1967, пасмяротна).
Міхаіл Аркадзевіч Святлоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Mikhail Scheinkman |
Дата нараджэння | 4 (17) чэрвеня 1903[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1964[3][4][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
|
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, перакладчык, сцэнарыст, пісьменнік, паэт-песеннік, журналіст, ваенны карэспандэнт |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | руская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Міхаіл Святлоў нарадзіўся ў Екацярынаславе (цяпер Дняпро) у сям’і рамесніка Арона Барухавіча Шэйнкмана (1872 — да 1939), ураджэнца Чаркас, і Рахілі Ільеўны Шэйнкман (народжанай Геранімус, 1873—1949). У яго была сястра Лізавета (у замужжы Ліберзон, 1898—1969). Да 1922 года сям’я жыла ў доме Баранава на Гімнастычнай вуліцы (дом № 7, пасля рэвалюцыі — вуліца Шміта, дом № 23). Публікавацца пачаў у 1917 годзе ў екацярынаслаўскай газеце «Голос солдата». Псеўданім «Святлоў» з’явіўся ў 1919 годзе.
У 1919 годзе быў прызначаны загадчыкам аддзела друку Екацярынаслаўскага губкама камсамола. У 1920 годзе ўступіў добраахвотнікам у Чырвоную армію, прымаў актыўны ўдзел у Грамадзянскай вайне. Нядоўгі час жыў у Харкаве, адкуль у 1922 годзе пераехаў у Маскву. Першы зборнік вершаў «Рэйкі» выйшаў у 1923 годзе ў Харкаве. У 1927—1928 гадах вучыўся ў МДУ.
Згодна з дакументамі НКУС, падтрымліваў Левую апазіцыю, разам з паэтамі Міхаілам Галодным і Іосіфам Уткіным выдаваў нелегальную апазіцыйную газету «Коммунист», прымеркаваную да 7 лістапада 1927 года. Нелегальная друкарня, якая друкавала газету, размяшчалася ў доме ў Святлова. У 1927—1928 гадах, паводле звестак НКУС, Святлоў разам з Галодным ладзіў у Харкаве паэтычныя вечарыны, збор з якіх ішоў на патрэбы апазіцыйнага нелегальнага Чырвонага крыжа, і ў далейшым аказваў матэрыяльную падтрымку сем’ям арыштаваных апазіцыянераў. Знакаміты верш Міхаіла Святлова «Грэнада», напісаны ў 1926 годзе, паклалі на музыку каля 20 кампазітараў розных краін.
У 1931—1962 гадах Міхаіл Святлоў жыў у «Доме пісьменніцкага кааператыва» ў праездзе Мастацкага тэатра (цяпер Камергерскі завулак). На працягу некалькіх гадоў выкладаў у Літаратурным інстытуце.
Зноскі
- Паперный З. С. Светлов Михаил Аркадьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 63. Праверана 28 ліпеня 2016.
- Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 4 лістапада 2021.
- Паперный З. С. Светлов Михаил Аркадьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 63. Праверана 28 верасня 2015.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.