Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі (руск.: Михаи́л Никола́евич Тухаче́вский; 16 лютага 1893 — 12 чэрвеня 1937) — савецкі ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза (1935). Прасунуўся па службовай лесвіцы ў часы Грамадзянскай вайны. Разам з В. К. Путнам, І. Э. Якірам, І. П. Убарэвічам рэпрэсіраваны ў 1937 годзе па «справе ваенных», рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі | |
---|---|
руск.: Михаѝл Никола̀евич Тухачѐвский | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1893[1][2] ці 4 (16) лютага 1893[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1937[3] (44 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Руская імператарская армія |
Званне | |
Камандаваў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 16 лютага 1893 года на Смаленшчыне. Скончыў 1-ы Маскоўскі кадэцкі корпус (1912), потым Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (1914) Падчас Першай сусветнай вайны служыў на Заходнім фронце, камандаваў ротай. У лютым 1915 года трапіў у палон. Збег з палону ў верасні 1917 года і ў кастрычніку вярнуўся ў Расію, дзе неўзабаве далучыўся да кампартыі бальшавікоў і Чырвонай Арміі.
Падчас Грамадзянскай вайны камандаваў рознымі арміямі Усходняга і Каўказскага франтоў. Падчас вайны Савецкай Расіі з Польшчай (1919—1921 гг.) ажыццявіў наступленне на тэрыторыю Польшчы ў ліпені 1920 года, але ў жніўні яго войскі былі разбіты, у выніку чаго Заходняя Украіна і Заходняя Беларусь ізноў былі заняты польскай арміяй.
Пасля гэтага Тухачэўскі падаўляў выступленні супраць савецкай улады ў Беларусі і на Тамбоўшчыне. Пры гэтым актыўна выкарыстоўвалася тактыка захопу заложнікаў з мяцежных раёнаў[7].
З 1921 па 1936 гг. Тухачэўскі знаходзіўся на розных камандных пасадах Чырвонай Арміі, а ў красавіку 1936 года яго прызначылі 1-м намеснікам народнага камісара абароны. За гэты час ён неаднаразова падаваў прапановы па мадэрнізацыі Чырвонай Арміі і актыўна супрацоўнічаў з замежнымі ваеннымі спецыялістамі, а таксама пісаў навуковыя працы.
22 мая 1937 года Тухачэўскага арыштавалі і судзілі па абвінавачванню ва ўдзеле ў ваеннай змове. Ён прызнаў сябе вінаватым і быў расстраляны пасля аб’яўлення прысуду 11 чэрвеня таго ж года. У 1956—1957 гадах Тухачэўскі быў поўнасцю рэабілітаваны.
У лістападзе 1920 года Тухачэўскі камандуе войскамі Заходняга фронту ў аперацыі па разгрому на тэрыторыі Беларусі атрадаў народна-добраахвотніцкай арміі генерала Булак-Балаховіча.
5 сакавіка 1921 года Тухачэўскі прызначаны камандуючым 7-й арміяй, накіраванай на падаўленне паўстання гарнізона Кранштата. Да 18 сакавіка паўстанне задушана.
У 1921 году РСФСР была ахоплена антысавецкімі паўстаннямі, найбуйнейшым з якіх у Еўрапейскай Расіі было сялянскае паўстанне ў Тамбоўскай губерні. Расцэньваючы Тамбоўскі мяцеж як сур’ёзную небяспеку, Палітбюро ЦК у пачатку мая 1921 года прызначае Тухачэўскага камандуючым войскамі Тамбоўскай акругі з задачай цалкам знішчыць яго ў самыя кароткія тэрміны. Згодна з распрацаваным Тухачэўскім планам, паўстанне было ў асноўным падаўлена да канца ліпеня 1921 года. У баях супраць атрадаў, якія складаліся пераважна з сялян, Тухачэўскі ўжываў хімічную зброю (атрутныя газы), артылерыю і авіяцыю. Таксама шырока выкарыстоўваліся такія меры, як захоп і расстрэл закладнікаў з ліку сваякоў паўстанцаў.
Большасць савецкіх і пост-савецкіх гісторыкаў ацэньваюць Тухачэўскага як таленавітага стратэга і ваеннага тэарэтыка, які быў здольны лепей падрыхтаваць Чырвоную Армію да вайны з Германіяй. Некаторыя іншыя даследчыкі, напрыклад, пісьменнік Віктар Сувораў, лічаць, што яго прапановы па мадэрнізацыі арміі былі ўтапічнымі, а навуковыя працы напісаны ў стылі палітагітацыі і гэта ставіць пад пытанне рэпутацыю Тухачэўскага як стратэга[8].
У розных гарадах СССР у гонар Тухачэўскага названы шэраг вуліц, у тым ліку некалькі ў Беларусі (Бабруйск, Гомель, Ліда, Мінск і інш.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.