рака ў ЗША, прыток Місісіпі From Wikipedia, the free encyclopedia
Місуры (англ.: Missouri) — рака ў Паўночнай Амерыцы, галоўны (правы) прыток Місісіпі. Даўжыня 4090 км, плошча басейна 1371,1 тыс. км² (з іх каля 10 тыс. км² у межах Канады). Вытокі і большая частка верхняга цячэння — у Скалістых гарах (у раёне Елаўстонскага нацыянальнага парку). У сярэднім цячэнні (ад вусця р. Мілк да вусця р. Джэймс) рака перасякае плато Місуры, дзе месцамі цячэ ў цяснінах, утварае парогі. Ніжняе цячэнне ў межах Цэнтральных раўнін, дзе рэчышча няўстойлівае, шырокая пойма абвалаваная для аховы ад паводак. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 тыс. м³/сек. Галоўныя прытокі: Елаўстан, Плат, Канзас, Шаен (правыя), Джэймс (левы). Жыўленне у верхнім цячэнні снегавое, у сярэднім і ніжнім — пераважна дажджавое. Высокае веснавое разводдзе (павышэнне ўзроўню вады каля вусця да 12 м) і нізкая летняя межань. Характэрны моцныя паводкі. Цвёрды сцёк 220 млн.т/год; вада брудна-бурага колеру. Сістэма буйных вадасховішчаў (Форт-Пек, Гарысан, Аахэ) на Місуры і ў яе басейне служыць для рэгулявання сцёку, ірыгацыі, энергетыкі.
Місуры | |
---|---|
англ. Missouri | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 3767 км |
Басейн | 1 371 010 км² |
Расход вады | 2 250 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 4132 м |
• Каардынаты | 45°55′39″ пн. ш. 111°30′29″ з. д.HGЯO |
Вусце | Місісіпі |
• Каардынаты | 38°48′49″ пн. ш. 90°07′11″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Місісіпі → Мексіканскі заліў |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Суднаходства да г.Су-Сіці для вялікіх суднаў і да г. Форт-Бентан для малых суднаў у мнагаводны перыяд. Буйныя гарады і порты: Омаха, Канзас-Сіці (Канзас) і Канзас-Сіці (Місуры).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.