рака ў Іспаніі і Партугаліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міньё[3] (ісп.: Miño), Мінью (парт.: Minho) — рака ў Іспаніі і Партугаліі. Даўжыня — 340 км, плошча басейна — 22,5 тыс. км². Вытокі Міньё знаходзяцца ў Кантабрыйскіх гарах у раёне Мейра правінцыі Луга, далей рака працякае па ўзгорыстай мясцовасці аўтаномнай супольнасці Галісія. Пасля ўпадзення галоўнага прытока, ракі Сіль, даліна робіцца шырэйшай. Апошнія 80 км да ўпадзення ў Атлантычны акіян Міньё з’яўляецца мяжой Іспаніі і Партугаліі.
Міньё | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 17 619 км²[1] |
Расход вады | 340 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Pedregal de Irimia[d] |
• Каардынаты | 43°12′41″ пн. ш. 7°16′52″ з. д.HGЯO |
Вусце | Атлантычны акіян[2] |
• Каардынаты | 41°51′55″ пн. ш. 8°52′11″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Атлантычны акіян |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На рацэ пабудавана пяць ГЭС з невялікімі вадасховішчамі. Даліна ракі мае ўрадлівыя глебы і цёплы субтрапічны клімат з доўгім цёплым летам і мяккай вільготнай зімой і з’яўляецца важным сельскагаспадарчым раёнам з вырошчваннем збожжа, вінаграда, бульбы. Таксама распаўсюджана садоўніцтва, шмат пашы для жывёлагадоўлі. Увосень і ўзімку назіраюцца паводкі, улетку — межань. За 33-40 км ад вусця рака з’яўляецца суднаходнай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.