Remove ads
беларускі празаік, перакладчык і драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікола Гамолка (Мікалай Іванавіч Гамолка; 11 сакавіка 1922, в. Брынёў, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 3 мая 1992, Мінск) — беларускі празаік , перакладчык і драматург [1].
Мікола Гамолка | |
---|---|
Мікалай Іванавіч Гамолка | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1992 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт, драматург |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Нарадзіўся 11 сакавіка 1922 года ў в. Брынёў у сялянскай сям’і[2].
Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1939—1940, завочна ў 1948—1952). У 1940—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1947 г. паступіў на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР, у 1948—1949 гг. — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», з 1949 г. загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», у 1951—1962 гг. — адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1967 г. — адказны сакратар Камісіі па Дзяржаўных прэміях БССР пры Савеце Міністраў рэспублікі. У 1970—1980 гг.[1] і ў 1982—1986 гг. — літкансультант СП БССР, у 1980—1982 гг. — дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1946 года[2].
Памёр 3 мая 1992 года ў Мінску. Пахаваны ў вёсцы Астрошыцы Мінскага раёна[2].
Першыя вершы надрукаваў у 1937 годзе[1] (бабруйская газета «Камуніст»). Аўтар зборнікаў вершаў «Зварот шчасця» (1946) і «Б’юць куранты» (1950). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Працаваў пераважна ў жанры прозы. Выйшлі аповесці для дзяцей «Лета ў Калінаўцы» (1950, дапоўненае выданне ў 1956), «Добры дзень, школа!» (1953), «За вялікую трасу» (часопіс «Полымя», 1954), а таксама раман «Шосты акіян» (1959), аповесці «Лясная крэпасць» (1980), «Сокалы-сакаляняты» (1987), «Партызанскія сёстры» (1989), зборнік апавяданняў «Шлях адкрыты» (1960). На рускай мове выдаў аповесць-хроніку «Девушка шла по войне» (1972). У 1982—1983 гадах выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Напісаў п’есу «Бітва ў космасе» (пастаўлена ў 1963 годзе)[1].
Пераклаў на беларускую мову п’есу-казку Я. Шварца «Чырвоная шапачка» (пастаўлена ў 1967 годзе), асобныя творы Людміла Стаянава[3].
У сярэдняй школе № 1 г. Жыткавічы адкрыты мемарыяльны музей пісьменніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.