From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікелоца дзі Барталамеа (італ.: Michelozzo di Bartolomeo, 1396, Фларэнцыя — 7 кастрычніка 1472, там жа), італьянскі архітэктар і скульптар Эпохі Адраджэння. Разам з Мазаліна да Панікале і Ларэнца Гіберці сыграў значную ролю ў распаўсюджванні мастацкай мовы эпохі Адраджэння.
Мікелоца дзі Барталамеа | |
---|---|
Дата нараджэння | 1396[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1472[3] |
Месца смерці | |
Дзеці | Bernardo Michelozzi[d] |
Уплыў | Ларэнца Гіберці[d] і Філіпа Брунелескі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын выхадцаў з Бургундыі. З 1417 па 1424 гады быў памочнікам Ларэнца Гіберці як майстар па ліцці і чаканцы, з 1425 па 1438 гады працаваў з Данатэла ў агульнай майстэрні[5]. Мікелоца і Данатэла стварылі надмагілле антыпапы Яна XXIII (каля 1422—1428) і алтар Сабора ў Прата (1428—1438).
Паміж 1420 і 1427 гадамі Мікелоца пабудаваў царкву Сан Франчэска аль Боска аль Фраці ў Сан-П’ера-а-Сьевэ.
У 1433 годзе Мікелоца суправаджаў у выгнанне свайго заступніка Козіма Медычы. Апошні, вярнуўшыся ва Фларэнцыю даручыў архітэктару ў 1444 годзе будаўніцтва палацца, вядомага ў наш час як палацца Медычы-Рыкардзі. Таксама ў Фларэнцыі Мікелоца была даручана рэканструкцыя манастыра Сан Марка (паміж 1436 і 1443). У 1454 годзе было завершана ўзвядзенне манастырскай бібліятэкі. Яе прастору архітэктар падзяліў на тры нефы калонамі іанічнага ордара і аркамі з пясчаніку, памяшканне асвятляецца праз вялікія бакавыя вокны: бібліятэка такога роду стала тыповай для эпохі Адраджэння. У 1458—1461 гадах Мікелоца кіраваў будаўніцтвам вілы Медычы ва Ф'езоле каля Фларэнцыі. У 1462 годзе архітэктар працаваў у Мілане.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.