From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Якаўлевіч Зайцаў (25 сакавіка 1923; сяло Крупкі Аршанскага павета Віцебскай губерні — 18 лютага 2012, горад Мінск) — Герой Савецкага Саюза (1945), палкоўнік (1975), ваенны лётчык 1-га класа (1954), кандыдат філасофскіх навук (1982), дацэнт (1983).
Мікалай Якаўлевіч Зайцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 2012 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | СССР ВПС |
Гады службы | 1941—1960 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта |
Нарадзіўся 25 сакавіка 1923 года[1] у сяле Крупкі Аршанскага павета Віцебскай губерні[2]. У 1940 годзе скончыў 9 класаў школы. У сакавіку-жніўні 1941 года прайшоў навучанне ў 121-й вучэбнай авіяэскадрыллі ГВФ (гарады Гомель і Акцюбінск).
У арміі са жніўня 1941 года. У верасні 1943 года скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (горад Арэнбург). У верасні-кастрычніку 1943 года — лётчык 2-й вучэбна-трэніровачнай авіяцыйнай эскадрыллі (горад Дзмітраў Маскоўскай вобласці). З кастрычніка 1943 года служыў лётчыкам і старэйшым лётчыкам у штурмавым авіяпалку, які знаходзіўся ў тыле на даукамплектаванні (у пасёлку Міхнёва Маскоўскай вобласці).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у лютым 1944 — маі 1945 — старшы лётчык і камандзір звяна 996-га штурмавога авіяцыйнага палка 224-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 8-га штурмавога авіяцыйнага корпуса 8-й Паветранай Арміі (1-ы і 4-ы Украінскія франты). Удзельнічаў у Праскуроўска-Чарнавіцкай , Львоўска-Сандамірскай , Заходне-Карпацкай , Мараўска-Астраўскай і Пражскай аперацыях. За час вайны зрабіў 185 баявых вылетаў на штурмавіку Іл-2 (з іх 140 — на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка), у 12 паветраных баях збіў 2 самалёты праціўніка.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года старэйшаму лейтэнанту Мікалаю Зайцаву Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Пасля вайны працягваў службу ў ВПС намеснікам камандзіраў авіяэскадрылляў ў штурмавым і знішчальным авіяпалках (у Львоўскай і Прыкарпацкай ваенных акругах). У 1950 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС. Служыў камандзірам авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка (у Беларускай і Паўночнай ваенных акругах).
З красавіка 1953 года служыў у марской авіяцыі камандзірам авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка, намеснікам начальніка штаба знішчальнай авіядывізіі па камандным пункце і начальнікам штаба знішчальнага авіяпалка (ВПС Паўночнага флота). Асвоіў рэактыўныя знішчальнікі МіГ-15 і МіГ-17 . У 1958 годзе скончыў акадэмічныя курсы пры Ваенна-марской акадэміі. Працягваў служыць начальнікам штаба знішчальнага авіяпалка (ВПС Паўночнага флота). З чэрвеня 1960 г. падпалкоўнік М. Я. Зайцаў — у запасе.
У 1966 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў настаўнікам у школе ў Мінску, з 1967 года — выкладчыкам на кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Жыў у Мінску. Памёр 18 лютага 2012 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.