From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й Мікала́евіч Піні́гін (6 жніўня 1957, Ізюм, Харкаўская вобласць, Украіна) — беларускі рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь[1].
Мікалай Мікалаевіч Пінігін | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Мікалай Мікалаевіч Пінігін |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР→ Беларусь |
Адукацыя | |
Гады актыўнасці | 1979 – цяперашні час |
Тэатр | Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага (1980-1982), Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (1985 - 1998; 2009 – цяперашні час), Вялікі драматычны тэатр імя Г. А. Таўстаногава (1998-2009) |
Спектаклі | «Тутэйшыя», «Сымон-музыка» |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў режысёрскі факультэт Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1979). У 1979—1980 гадах працаваў рэжысёрам на беларускім тэлебачанні. У 1980—1982 гадах працаваў у Рускім драматычным тэатры імя М. Горкага (Мінск). З 1985 года рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. У 1985—1987 выкладчык кафедры «Майстэрства акцёра і рэжысуры» у Беларускай акадэміі мастацтваў. У якасці рэжысёра стажыраваўся ў Маскоўскім Малым тэатры (1982—1984), у парыжскім «Courant D’Est» (1995). З 1998 — режысёр Вялікага драматычнага тэатра імя Г. А. Таўстаногава (Санкт-Пецярбург). Жыў у Пецярбургу. У снежні 2008 года прызначаны галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я. Купалы.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Мікалай Пінігін разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[2].
Прыхільнік дынамічнай, шматфарбавай рэжысуры, майстар яркага тэатральна-сінтэтычнага відовішча. Паставіў тэлеспектакль «Начны дыліжанс» па прозе К. Паўстоўскага (1979). Пастаноўшчык больш за 50 спектакляў, сярод лепшых пастановак «Жанчына з мора» Г. Ібсена (1984), «Дракон» Я. Шварца (1989) і «Эмігрант» С. Мрожака (1989), «Тутэйшыя» Я. Купалы (1990), «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча (1993), «Дзіця з Віфлеему» (1992, Тэатр-студыя кінаакцёра), оперы «Візіт дамы» С. Картэса (Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы, 1995), «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага (Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы, 2001), «Сродак Макрапулоса» К. Чапека, «ART» Я. Рэза, «Бедная Ліза» М. Карамзіна, «Боты на тоўстай падэшве» П. Гладзіліна, «Дотык» П. Марбера, «Вячэра з выдуркам» Ф. Вэбера, «Бульвар злачынстваў» Э.-Э. Шміт (Тэатр імя Я. Вахтангава, Масква, 2003), «Эмігранты» С. Мрожака, «Матылёк» П. Гладзіліна, «Чайка» А. Чэхава (майстар-клас, Клермон-Феран, Францыя, 2003) і інш.
Паставіў у тэатры імя Г. А. Таўстаногава: «Прихоти Марианны» А. Мюсэ (1997), «ART» Я. Рэза (1998), «Калифорнийская сюита» Ніл Сайман (1999), «Ложь на длинных ногах» Э. дэ Філіпа (2000), «Таланты и поклонники» А. М. Астроўскага (2001), «Костюмер» Р. Харвуда (2002), «Мотылек» П. Гладзіліна (2004), «Екатерина Ивановна» Л. М. Андрэева (2004), «Квартет» Р. Харвуда (2005), «Эмигранты» С. Мрожака (2006), «Ночь перед Рождеством» М. В. Гогаль (2007).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (за спектакль «Тутэйшыя» Я. Купалы, 1992), тэатральнай прэміі БСТД імя Е. Міровіча ў намінацыі «За лепшую рэжысуру» (спектакль «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча, 1994, 1999). Прызнаны «Чалавекам года Беларусі» ў намінацыі «Сцэна» (1994). Дыпламант міжнародных фестываляў у Кракаве (Польшча), Маскве (Расія), Харкаве (Украіна), Браціславе (Славакія), Таліне (Эстонія), Вільнюсе (Літва).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.