Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі (16 лістапада 1923, в. Машкова, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 30 верасня 2013, Мінск) — беларускі філосаф, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1986), кандыдат філалагічных навук (1956), прафесар (1988). Удзельнік Другой сусветнай вайны.
Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лістапада 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 2013 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, культуролаг |
Навуковая сфера | філасофія[1] і культуралогія[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1986) і кандыдат філалагічных навук (1956) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
Падчас Другой сусветнай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў у партызанскай брыгадзе Канстанціна Заслонава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём «За адвагу», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.
Пасля вайны скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). З 1963 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1994 года прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Адначасова з 1998 года ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Францыска Скарыны.
Навуковая дзейнасць
Аўтар шматлікіх артыкулаў і навуковых прац па праблемах філасофіі, тэарэтычнай эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа. Лічыць, што культура ўяўляе сабой складаную і ў той жа час вельмі цэласную сістэму з выразнай іерархічнай будовай, у структуру якой уваходзяць матэрыяльная культура, мастацкая культура і культура духоўная. Навуковыя інтарэсы Крукоўскага маюць шырокі абсяг, ахопліваючы сабою філасофію, лінгвістыку, эстэтыку і культуралогію і засяроджваючыся на логіка-метадалагічнай праблематыцы азначаных навук. На аснове гегелеўскай традыцыі ім створана і прапанавана арыгінальная эстэтычная канцэпцыя, яна ўключае ў сябе і структурна-функцыянальны падыход агульнай тэорыі сістэм, якую ён трактуе ў цеснай сувязі з дыялектыкай Гегеля, а таксама канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры, што была прапанаваная ім яшчэ ў 1965 годзе незалежна ад Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна, тады малавядомых яшчэ ў савецкай навуцы. У тых жа працах, амаль на дваццаць год абагнаўшы С. Хантынгтана, М. Крукоўскім была ўзнята найактуальнейшая праблема ўзаемадзеяння розных культур.
Аўтар манаграфій: «Логіка прыгажосці» (1965), «Асноўныя эстэтычныя катэгорыі: Вопыт сістэматызацыі» (1974), «Кібернетыка і законы прыгажосці» (1977), «Homo pulcher — Чалавек прыгожы» (1983), «Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» (2000), «Бляск і трагедыя ідэалу» (2007) і інш.
У 2017 годзе выдадзены Збор твораў у 5 тамах[2]
Творы
- Роль русского языка в обогащении лексики современного белорусского литературного языка: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Минск, 1956.
- Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову. Мінск, 1958.
Гл. таксама
Зноскі
- Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Філосаф Мікалай Крукоўскі. Збор твораў (руск.) Архівавана 26 красавіка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.