From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Іванавіч Аляксееў (17 снежня 1898, Пецярбург — 12 жніўня 1990) — рускі савецкі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1].
Рана асірацеў, у дзесяць гадоў стаў вучнем, падручным, потым працаваў электраманцёрам у тэхнічных канторах Пецярбурга, на трыкатажнай фабрыцы «Керстэн» і Абухаўскім заводзе. У жніўні 1915 г. прызваны ў армію. На Заходнім фронце быў паранены[2].
Браў удзел у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях і грамадзянскай вайне. У 1918—1958 гг. у Савецкай Арміі — прайшоў шлях ад радавога байца да генерал-маёра. Скончыў у 1935 годзе Акадэмічныя курсы вышэйшага каманднага саставу пры Ваенна-інжынернай акадэміі. Удзельнічаў у баях на Хасане[2].
У час Вялікай Айчыннай вайны — начальнік аддзела кадраў Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Пасля звальнення ў запас з пасады начальніка Далёкаўсходняй сувораўскай вучэльні ў 1958 годзе жыў у Мінску[2].
Сябра СП СССР і Беларусі з 1947 года[2].
Памёр 12 жніўня 1990 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3] (П-1, 62/11/2)[4].
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1939 годзе. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (1946), «Испытание» (1957), «По зову сердца» (1974) аб стойкасці і мужнасці савецкіх людзей у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, аповесці пра двойчы Героя Савецкага Саюза І. Д. Чарняхоўскага «Осколком оборванная жизнь» (1978) і інш. У 1960 Бабруйскі вандроўны тэатр паставіў п’есу Аляксеева «Сестра Варвара»[1].
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I ступені, крыжам Грунвальда III класа і медалямі[5]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.