Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́мант сі́лы — вектарная велічыня, якая характарызуе вярчальнае дзеянне сілы.
Момант сілы | |
---|---|
Размернасць | L2MT−2 |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Ньютан-метр |
Заўвагі | |
псеўдавектар |
Колькасна момант сілы вызначаецца як здабытак яе велічыні на плячо:
дзе — вугал між вектарам сілы і вектарам , накіраваным ад восі вярчэння да пункта прыкладання сілы.
У вектарнай форме
Вектар моманту сілы накіраваны ўздоўж восі вярчэння і, такім чынам, калінеарны вектарам вуглавой скорасці і вуглавога паскарэння.
Паняцце моманту сілы для вярчальнага руху падобна да паняцця сілы для паступальнага руху — гэта мера ўздзеяння на цела, што прыводзіць да змены скорасці руху.
Асноўны закон дынамікі для матэрыяльнага пункта выглядае так:
Калі дамножыць (вектарна) абедзве часткі роўнасці на , атрымаецца
У правай частцы мы маем момант сілы. Здабытак колькасна роўны , дзе і — адпаведна тангенцыяльнае і вуглавое паскарэнні пункта. Па напрамку гэты здабытак супадае з вектарам вуглавога паскарэння. Таму апошнюю роўнасць можна перапісаць так:
Здабытак уяўляе сабой момант інерцыі J матэрыяльнага пункта. Такім чынам, для вярчальнага руху асноўны закон дынамікі мае такі выгляд:
Чым большы момант сілы прыкладзены да цела, тым хутчэй яно будзе змяняць скорасць свайго вярчэння.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.