Хатынь
мемарыяльны комплекс From Wikipedia, the free encyclopedia
мемарыяльны комплекс From Wikipedia, the free encyclopedia
Хатынь — мемарыяльны комплекс на месцы колішняй вёскі ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. 22 сакавіка 1943 года вёска знішчана нямецкімі карнымі падраздзяленнямі пры ўдзеле 118-га паліцэйскага батальёна, сфарміраванага ў асноўным з палонных чырвонаармейцаў, за тое, што жыхары вёскі быццам дапамагалі партызанам.
Мемарыяльны комплекс | |
Хатынь | |
---|---|
54°20′04″ пн. ш. 27°56′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | С. І. Селіханаў |
Архітэктар | Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін |
Заснавальнік | Сяргей Іванавіч Селіханаў, Юрый Міхайлавіч Градаў, Валянцін Паўлавіч Занковіч і Леанід Мендэлевіч Левін |
Дата заснавання | 5 ліпеня 1969 |
Сайт | khatyn.by/by/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раніцай 22 сакавіка 1943 года на скрыжаванні дарог Плешчаніцы—Лагойск і Казыры—Хатынь партызаны атрада «Мсцівец» абстралялі легкавую машыну, у якой ехаў камандзір адной з рот 118 паліцэйскага батальёна гауптман Ганс Вёльке. Ён быў першым немцам, які заваяваў залаты алімпійскі медаль у лёгкай атлетыцы. Разам з былым лёгкаатлетам было забіта некалькі паліцэйскіх[1]. Паліцэйскія 118-га батальёна выклікалі на дапамогу спецыяльны батальён штурмбанфюрэра Оскара Дырлевангера. Па дарозе з Лагойска, паліцэйскія арыштавалі і неўзабаве расстралялі групу мясцовых жыхароў — лесасекаў. Да вечара 22 сакавіка, карнікі па слядах партызанаў выйшлі да вёскі Хатынь, якую спалілі разам з усімі яе жыхарамі. Камандаваў расправай начальнік штаба 118-га паліцэйскага батальёна Рыгор Васюра, былы старшы лейтэнант Чырвонай Арміі.
Мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў в. Хатынь і іншых беларускіх вёсак, знішчаных акупантамі разам з насельніцтвам у Вялікую Айчынную вайну адкрыты 5 ліпеня 1969 г.
Аўтары: скульптар С. І. Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін — Ленінская прэмія 1970 года.
Мемарыял складаецца з некалькіх частак. У цэнтры комплексу бронзавая скульптура Няскоранага чалавека (выш. 6,1 м) з забітым хлопчыкам на руках, побач самкнёныя гранітныя пліты нагадваюць дах адрыны, дзе карнікі спалілі жыхароў вёскі. На брацкай магіле мармуровы Вянок памяці з тэкстамі сімвалічных зваротаў загінулых да жывых з просьбай берагчы мір і спакой на зямлі і адказы жывых загінулым. Комплекс паўтарае планіроўку былой вёскі, на месцы кожнага спаленага дома вянок зруба, унутры якога абеліск у выглядзе коміна з імёнамі і прозвішчамі спаленых яго жыхароў, наверсе абеліска — звон; на месцы былых вясковых калодзежаў мемарыяльныя знакі. На могілках вёсак 185 урнаў з зямлёй са спаленых разам з жыхарамі і не адноўленых пасля вайны вёсак. У сцяне Жалобы 66 ніш з назвамі найбольш буйных лагераў смерці і месцаў масавай загубы мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі. Побач са сцяной Жалобы і Могілкамі вёсак сімвалічныя Дрэвы жыцця са спісам 433 вёсак, знішчаных разам з жыхарамі і адроджаных пасля вайны. У цэнтры мемарыяла Вечны агонь на ўшанаванне памяці кожнага чацвёртага жыхара Беларусі, які загінуў у вайну, і тры бярозы як сімвал жыцця.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.