Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мая́к» (англ.: The Lighthouse) — артхаусны амерыкана-канадскі трылер 2019 года рэжысёра Роберта Эгерса[2]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо.
Маяк | |
---|---|
англ.: The Lighthouse | |
Жанр | фільм жахаў, драматычны фільм і фэнтэзійны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | New Regency Productions[d] |
Працягласць | 109 хв. |
Бюджэт | 11 000 000 $ |
Зборы | 18 178 770 $[1] і 10 867 104 $[1] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 18 кастрычніка 2019, 5 кастрычніка 2019, 31 студзеня 2020, 28 лістапада 2019 і 18 снежня 2019 |
IMDb | ID 7984734 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
1890-я гады, маленькі скалісты востраў непадалёк ад узбярэжжа Новай Англіі. Эфраім Уінслоу, былы лесаруб, прыбывае на востраў працаваць новым памочнікам наглядчыка маяка — старога, кульгавага і прымхлівага аматара выпіць Томаса Уэйка. Уінслоу павінен адпрацаваць на маяку 4 тыдні, служба праходзіць вельмі нудна. Як правіла, ён займаецца цяжкай працай: абслугоўвае механізмы маяка, перавозіць цяжкія ёмістасці з газай, возіць каляскі з вуглём і камянямі. Уэйк абыходзіцца з новым падначаленым, як з асабістым рабом, і найстражэйшым чынам забараняе яму падымацца ў ліхтарнае памяшканне і кіраваць святлом (сам жа Уэйк ставіцца да лямпы маяка, практычна як да жонкі). Эфраім спярша адмаўляецца ад алкаголю, але з часам хлопец усё часцей прыкладваецца да бутэлькі, таксама ён знаходзіць статуэтку русалкі з аголенымі грудзьмі, і часам самазадавальняецца, гледзячы на яе. Неўзабаве Уінслоу пачынае заўважаць дзіўнасці, якія адбываюцца на востраве: у сне ён бачыць тапельца на беразе і русалку, якая спрабуе завабіць і зацягнуць Эфраіма на дно. А неяк уначы, зайшоўшы на маяк, ён заўважае наверсе побач з лінзай Фрэнеля шчупальцы. Яшчэ, падчас працы Уінслоу часта натыкаецца на аднавокую чайку і аднойчы, убачыўшы яе ў чарговы раз, у парыве гневу жорстка забівае (паводле слоў Уэйка, забіць чайку — дрэнная прыкмета). Падчас чарговай папойкі з Уэйкам, Эфраім даведваецца ад старога пра лёс былога памочніка — ён памёр, але перад тым з’ехаў з глузду: яму ўвесь час мроіліся русалкі і іншая нечысць.
У апошні дзень службы Уінслоу бачыць русалку, выкінутую на бераг. Спачатку яна ляжыць у непрытомнасці, але затым прыходзіць у сябе і пачынае крычаць. Спалоханы і шакаваны Уінслоу не адважваецца расказаць пра ўбачанае наглядчыку маяка. Пачынаецца шторм, і баркас, які павінен быў забраць Уінслоу, так і не прыходзіць; паводле слоў Уэйка, яны маглі прапусціць баркас некалькі дзён або нават тыдняў таму. Таксама з-за залевы прамакае і псуецца вялікая частка правіянту, а з пітнога застаецца толькі алкаголь. Кожную ноч Уінслоу і Уэйк напіваюцца, спяваюць марскія песні, танчаць і дзеляцца ўспамінамі пра сваё мінулае. Уэйк распавядае, што быў жанаты, але з-за службы ў моры ён рэдка бачыўся з сям’ёй. Яшчэ стары распавядае пра прычыну сваёй кульгавасці, але Уінслоу заўважае супярэчнасці ў яго гісторыях і лічыць іх небыліцамі, папракаючы Уэйка ў змяненні дэталяў або сутнасці гісторый. Стары мяркуе, што Уінслоу мог проста недачуць, або папераблытаць усё, бо быў нападпітку. У маракоў здараецца спрэчка пра правіянт, і ап’янелы Уэйк у шаленстве пачынае насылаць на Уінслоу праклёны Нептуна.
Праходзяць тыдні. У Уінслоу пачынаецца параноя, падчас лоўлі амараў яму мроіцца адрэзаная галава. Ён пачынае падазраваць, што былога памочніка забіў сам Уэйк, і цяпер стары збіраецца звесці яго з розуму, а затым забіць. Таксама хлопца пачынае адольваць цікаўнасць наконт лямпы маяка, але люк у ліхтарнае памяшканне ўвесь час зачынены на замок. Эфраім спрабуе скрасці ключ у спячага Уэйка, але беспаспяхова. Падчас вячэрняй п’янкі Уінслоу вырашае расказаць, што яго на самай рэчы клічуць Томас Говард. На сваёй ранейшай працы ён падчас сваркі забіў начальніка і забраў яго імя, каб пачаць жыццё з чыстага ліста (аказваецца, што тапелец або адрэзаная галава, якія яму мроіліся, гэта вобраз забітага ім працадаўцы). Параноя ўсё нарастае, і Томасу пачынаюць сніцца кашмары, звязаныя з Уэйкам. Спрабуючы пакінуць жудасны востраў, Говард, нягледзячы на бушуючы шторм, вырашае сплысці на шлюпцы, але Уэйк наганяе яго і ламае лодку сякерай. На наступную раніцу Говард выпадкова знаходзіць журнал наглядчыка і аказваецца, што Уэйк увесь час пісаў пра сваіх ранейшых памагатых, а цяпер і пра Говарда адмоўныя рэчы, і наогул ён мае намер пазбавіць яго заробку. Пасля чарговай перапалкі паміж Говардам і Уэйкам пачынаецца бойка, падчас якой Уэйк паўстае перад Говардам то бажаством Пратэем, то русалкай, то загінулым працадаўцам. Збіўшы старога, Говард пачынае яго прыніжаць, прымушаючы паводзіць сябе як сабака: гаўкаць і хадзіць на карачках. Говард адводзіць Уэйка да выкапанай каля маяка ямы і пачынае закопваць яго жыўцом. Напалову закідаўшы яго зямлёй, Говард адбірае ў наглядчыка маяка ключ і накіроўваецца ў ліхтарнае памяшканне. Па дарозе на яго нападае Уэйк з сякерай і з крыкам «Святло толькі маё!» раніць яго ў плячо. Адбіўшыся, Говард адбірае сякеру і забівае старога, пасля чаго адразу накіроўваецца да ліхтара. Адамкнуўшы замок, Говард заходзіць у памяшканне. Лінза Фрэнеля адкрываецца Говарду і засланяе яго яркім святлом, у экстазе Говард пачынае нема і скажона крычаць. Раптам, ён паслізгваецца і падае з лесвіцы маяка.
У заключнай сцэне скрываўлены Говард ляжыць аголены на беразе і яго пачынаюць жыўцом паядаюць чайкі…
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 31 кінаўзнагародай і яшчэ 124 намінацыямі[3].
Кінафестываль / Кінапрэмія | Дата | Прэмія / Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|
Канскі кінафестываль | 14—25.05.2019 | Прыз ФІПРЭСІ (Directors’ Fortnight/Critics’ Week) | «Маяк» | Перамога | [4] |
Camerimage | 09—16.11.2019 | Найлепшы рэжысёрскі дэбют | Роберт Эгерс | Намінацыя | [5] |
Лонданскае кола кінакрытыкаў | 30.01.2020 | Брытанскі/ірландскі акцёр года | Роберт Пацінсан | Намінацыя | |
BAFTA | 02.02.2020 | Найлепшая аператарская праца | Джарын Блашке | Намінацыя | [6] |
Оскар | 09.02.2020 | Найлепшая аператарская праца | Джарын Блашке | Намінацыя | [7] |
Спадарожнік | 01.03.2020 | Найлепшы фільм — Драма | «Маяк» | Намінацыя | |
Найлепшы акцёр другога плана — Кінафільм | Уілем Дэфо | Перамога |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.