Масіма Мараці (італ.: Massimo Moratti; 16 мая 1945) — італьянскі нафтапрамысловец, суўладальнік заснаванай яго бацькам Анджэла Мараці карпарацыі Сарас С. П.А (Saras SpA), уладальнік і прэзідэнт (1995—2004 і з 2006 годзе футбольнага клуба «Інтэрнацыянале» (Мілан).
Масіма Мараці | |
---|---|
Massimo Moratti | |
Род дзейнасці | прадпрымальнік |
Дата нараджэння | 16 мая 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Італія |
Веравызнанне | каталіцтва |
Бацька | Angelo Moratti[d] |
Узнагароды і прэміі |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сям'я
Масіма Мараці чацвёрты сын італьянскага прамыслоўца, уладальніка і прэзідэнта (1955—1968) «залатой эры» Інтэра Анджэла Мараці. Жанаты з Эміліяй Бос, мае пяцярых дзяцей. Жонка яго брата Джанмарка, Летыцыя Мараці — мэр Мілана.
Інтэрнацыянале
За час кіраўніцтва Масіма Мараці футбольным клубам Інтэр, клуб станавіўся:
- Уладальнікам кубка УЕФА 1998
- чэмпіёнам Італіі 2006, 2007, 2008, 2009, 2010
- Уладальнікам Кубка Італіі 2005, 2006, 2010, 2011
- Суперкубка Італіі 2005, 2006, 2008, 2010
- Пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2010
- Чэмпіёнам свету сярод клубаў 2011
У цэлым дзейнасць Мараці як прэзідэнта Інтэра ацэньваецца вельмі неадназначна. З аднаго боку ён, без сумневу, заўзятар нумар адзін і моцна ўлюблёны ў сваю каманду. Ён ніколі нічога не шкадаваў для яе. Дзякуючы яму ў камандзе гулялі сусветныя зоркі — Раналда, Адрыяна Лейтэ Рыбейра, Крысціян Віера, Луіш Фігу, Хуан Себасцьян Верон. Але з іншага боку часцяком яго дзеяння выглядалі не зусім прафесійна. Куплі ігракоў за любыя грошы выглядалі вельмі хаатычна. З 1995 годзе ў Інтэр было ўкладзена ад 750 да 900 мільёнаў еўра. Часам купляліся ігракі, якія зусім не пасавалі камандзе, і, наадварот, прамым канкурэнтам аддаваліся ігракі, якія вельмі ўдала раскрываліся на новым месцы (Андрэа Пірла, Кларэнс Зэедорф).
Гэтак жа, вельмі часта не ўдавалася Мараці спрацавацца з трэнерамі. Поспехі, такія як Раберта Манчыні або Жазэ Маўрынью, суседнічалі з праваламі — Марчэла Ліпі або Эктар Купер.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.