From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыля Верашчака, Марыянна Эва Верашчака герба Касцеша (польск.: Marianna Ewa Wereszczakówna; 24 снежня 1799, Туганавічы — 28 снежня 1863) — шляхцянка, каханая Адама Міцкевіча, стрыечная сястра Ігната Дамейкі.
Марыля Верашчака | |
---|---|
Марыянна Эва Верашчака | |
| |
Нараджэнне |
24 снежня 1799[1] |
Смерць |
28 снежня 1863[1] (64 гады) |
Месца пахавання | |
Род | Верашчака |
Імя пры нараджэнні | польск.: Marianna Ewa Wereszczaka |
Бацька | Антоній Верашчака[d] |
Маці | Францішка з Анцутаў[d] |
Муж | Ваўжынец Путкамер |
Дзеці | Станіслаў Путкамер, Караліна Путкамер, Сафія Путкамер |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў Туганавічах як трэцяе дзіця Антонія Верашчакі, маршалка шляхты Новагародскага павета і Францішкі (з роду Анцутаў), дачкі берасцейскага суддзі. Яе маці была цёткай Ігната Дамейкі, а таксама траюраднай сястрой Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі[2].
Ахрышчаная 1 студзеня 1800 года ў Касцёле Святой Ганны ў Варончы. Хроснымі бацькамі былі Іпаліт Дамейка, зямельны наваградскі натарыус і Ганна Верашчака, наваградская падкаморая, дапамагалі Стэфан Верашчака (муж Ганны) і Караліна Дамейка (жонка Іпаліта).
Летам 1818 альбо 1819 года Адам Міцкевіч прыехаў разам з Тамашам Занам у Туганавічы, дзе і распачалося ўзаемнае, няспраўджанае і няшчаснае каханне да Марылі Верашчакі.
На той момант Марыля Верашчака была ўжо заручоная з графам Ваўжынцам Путкамерам герба Бражаціцы, з якім пабралася шлюбам у 1821 годзе і засталася жыць у маёнтку ў Больцініках. Суседнім маёнткам у Плужынах кіраваў Міхал Верашчака, сябар Адама Міцкевіча; пасля шлюбу Марылі там засталася жыць яе маці, а Міхал прыняў Туганавічы. 1 жніўня 1821 года ў Цырыне Адам Міцкевіч, на той час настаўнік ковенскіх школаў, з графіняй Путкамер трымалі да хрышчэння Францішка Саковіча.
Адам Міцкевіч бываў у Плужынах, Туганавічах і Больцініках: у Плужынах у жніўні 1821 года з нагоды імянінаў каханай Міцкевіча паўстала балада «Свіцязянка». Марылі быў адрасаваны верш «Да М***», упамянуты ў «Баладах і рамансах» і ў IV частцы «Дзядоў».
У чэрвені 1833 года Марыля Путкамер з роду Верашчакаў з мужам Ваўжынцам былі арыштаваны за сумесную дапамогу эмісару Марцэлю Шыманскаму .
Пахаваная 29 снежня 1863 года на цвінатры пры касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.