Remove ads
паэма From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяды́ (польск.: Dziady) — цыкл рамантычных драм Адама Міцкевіча, апублікаваных у 1822—1860 гадах. Складаецца з чатырох частак:
Пачаткова Міцкевіч напісаў I, II, III і IV часткі, аднак апублікаваў толькі дзве часткі (II и IV), якія паводле месца напісання атрымалі назву «віленска-ковенскія». Пад уражаннямі ад паўстання 1830 года Міцкевіч, знаходзячыся ў Дрэздэне, напісаў і апублікаваў III частку, якая атрымала «дрэздэнскіх Дзядоў». Няскончаны рукапіс I часткі быў знойдзены толькі пасля смерці аўтара.
Часткі звязаныя між сабою абрадам дзядоў — дакладна апісаным у II частцы, згаданы Густавам у IV частцы і паказаным у IX сцэне III часткі. У творы змешчаны пэўныя аўтабіяграфічныя звесткі, ідэі рамантызму, звязанага з народавольніцкай барацьбой пад расейскім падзелам.
У II частцы апісваецца абрад дзядоў, падчас якога перад яго ўдзельнікамі з’яўляюцца духі памерлых, якія просіць дапамогі ў жывых. Па словах Міцкевіча, у народных забабонах прасочваецца «маральная ідэя, вобразна выяўленая простым людам». Апрача драм, у склад II часткі ўваходзіць верш «Упыр», пачаткова публікаваны асобна.
Частка IV — гісторыя Густава, які скончыў жыццё самагубствам з-за кахання. IV частка стала мастацкім адлюстраваннем няшчаснага кахання паэта да яго «рамантычнай музы» — Марылі Верашчакі.
У III частцы Дзядоў Міцкевіч звярнуўся да іншых падзей перыяду маладосці — да арышту і турэмнага зняволення па справе філаматаў у 1824 годзе. Сам паэт «зашыфраваны» тут пад імем Конрада.
Паэма перакладзеная на беларускую мову Сержам Мінскевічам (1999) і Кастусём Цвіркам (2001).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.