(XVIII ст.) маршалак земскі ашмянскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцін Тэадор Аскерка (каля 1720 — пасля 1796) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Маршалак (з 1765) і кашталян ашмянскі (1793—1795).
Марцін Тэадор Аскерка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Бжастоўскі | ||||||
Нараджэнне | каля 1720 | ||||||
Смерць | пасля 1796 | ||||||
Род | Аскеркі | ||||||
Бацька | Антоні Аскерка | ||||||
Маці | Ганна з Грабоўскіх | ||||||
Жонка |
1) NN 2) Тэрэза з Бжастоўскіх |
||||||
Дзеці |
ад першага шлюбу: дачка ад другога шлюбу: Юзаф, Антоні, Ігнацы, Марыяна, Алена Фларэнцыя, Мехтыльда, Мацільда, Леанарда, Фрэміёта Францішка |
||||||
Узнагароды |
|
Паходзіў з роду Аскеркаў герба «Мурдэліа». Нарадзіўся ў сям’і новагародскага кашталяна Антонія Аскеркі (каля 1670—1734) і яго другой жонкі Ганны з Грабоўскіх. Меў братоў Гервазыя Людвіка, Рафала Алойзыя, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея і Багуслава Леапольда.
Дэбютаваў у палітычным жыцці як пасол мазырскі на сойм 1738 года. Пазней таксама быў паслом на соймы 1760, 1764, 1780. Быў прыхільнікам Чартарыйскіх. У 1764 годзе быў маршалкам канфедэрацыі ашмянскай шляхты як аддзела Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Працяглы час з’яўляўся маршалкам ашмянскім (з 1765 па 1793 гады).
Быў адзіным за ўсю гісторыю кашталянам ашмянскім. Пасада ашмянскага кашталяна была намінавана на Гарадзенскім сойме 1793 года дзеля павелічэння колькасці сенатараў ад Вялікага Княства Літоўскага. Марцін Аскерка, як павятовы маршалак ашмянскі, атрымаў прывілей на гэту пасаду 26 кастрычніка 1793 года, але ужо ў канцы таго ж года ў выніку новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Рэчы Паспалітай ашмянская кашталянія была скасавана. Ашмянскі кашталян захаваў свой тытул, але ўжо не меў сенатарскіх паўнамоцтваў.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца копія добраахвотнага асекурацыйнага запісу Марціна Аскеркі, кашталяніца новагародскага, роднаму брату Міхалу Стэфану Аскерку на частку маёнтка Янушаў у Ашмянскім павеце (1739 год)[1].
Пасля смерці ў 1745 годзе свайго цесця пісара літоўскага Юзафа Бжастоўскага атрымаў у пасаг Мядзельскае староства ў Ашмянскім павеце. Яму таксама належалі Кабыльнік (сёння Нарач; у 1746 годзе на сродкі Марціна Тэадора там быў рэканструяваны касцёл) і шмат іншых вёсак у наваколлі мястэчка.
У 1795 годзе Марціну Аскерку належаў маёнтак Субачы.
Кавалер ордэна Святога Станіслава (1780).
Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі (імя невядома) меў дачку (таксама імя невядома), якая пазней выйшла замуж за апошняга ашмянскага старосту Тадэвуша Коцела. Пазней ажаніўся з Тэрэзай Бжастоўскай (нарадзілася каля 1730 года), дачкой пісара літоўскага Юзафа Бжастоўскага. У шлюбе Марціна Тэадора і Тэрэзы нарадзіліся 9 дзяцей: Юзаф (памёр у 1777), Антоні, Ігнацы, Марыяна (жонка Каэтана Козела-Паклеўскага), Алена Фларэнцыя (жонка Тадэвуша Пузыны), Мехтыльда, Мацільда, Леанарда, Фрэміёта Францішка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.