From Wikipedia, the free encyclopedia
Марка Чарамшына (укр.: Марко Черемшина, сапр. Іван Юр’евіч Семанюк, укр.: Іван Юрійович Семанюк; 13 чэрвеня 1874, с. Кабакі Івана-Франкоўскай вобласці, Украіна — 25 красавіка 1927) — украінскі пісьменнік. Доктар юрыдычных навук (1906).
Марка Чарамшына | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1927 (52 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, адвакат |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Венскі ўніверсітэт (1901). З 1912 адвакат у г. Снятын.
Першае апавяданне «Кормны» (1896) пра жыццё плытагонаў. Для ранніх твораў характэрны ўплыў мадэрнізму (цыкл вершаў у прозе «Лісткі», 1898), для больш позніх — крытычнага рэалізму (цыкл навел з жыцця гуцульскіх сялян у зборніку «Карбы», 1901). Аўтар зборнікаў навел «Сяло гіне» (1925), «Верхавіна» (выд. 1929).
На беларускую мову некаторыя яго творы пераклаў Валянцін Рабкевіч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.