Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мардоній (стар.-перс.: Mrdunya, Мардунія, стар.-грэч.: Μαρδόνιος, сын Гобрыя (пам. 479 да н.э.) — персідскі палкаводзец. З’яўляючыся сынам аднаго з Сямі забойцаў Ілжэ-Смердыса, быў набліжаны да цара Дарыя I, зяцем якому ён даводзіўся, і яго сына Ксеркса. Удзельнічаў у прыгнечанні Іанійскага паўстання ў 500—494 да н.э.
Мардоній | |
---|---|
стар.-грэч.: Μαρδόνιος | |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | 479 да н.э. |
Месца смерці | |
Бацька | Gobryas[d][1] |
Жонка | Артазостра[1] |
Дзеці | Artontes[d] |
Грамадзянства | |
Званне | генерал |
Бітвы/войны |
Персы лічылі яго галоўным ініцыятарам плана заваявання Грэцыі, таму што ён разлічваў стаць сатрапам заваяванай краіны. Аднак паход Мардонія (492 да н.э.) праваліўся. Ён перайшоў цераз Гелеспонт у суправаджэнні вялікага флоту і здолеў заняць в. Фасас і некаторыя часткі Македоніі, але затым каля Афонскага мыса бура знішчыла 300 яго караблёў, тады як фракійскае племя брыгаў патрапала армію, астатнюю без падтрымкі.
У выніку Мардоній трапіў у няміласць Дарыя; але з узыходжаннем Ксеркса ён ізноў становіцца набліжаным да персідскага царскага двара і актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі знакамітага паходу на Эладу. Пакідаючы Грэцыю ўвосень 480 да н.э., Ксеркс прызначыў Мардонія сатрапам Грэцыі і камандуючай пакінутага войска.
Мардоній перазімаваў у саюзнай персам Фесаліі, дарэмна спрабуючы дыпламатычна шляхам раскалоць грэчаскую кааліцыю (ён прапанаваў Афінам саюз супраць Спарты). Не атрымаўшы станоўчага адказу ад Афін, ён вясной уварваўся ў Атыку, ізноў заняў Афіны і спаліў у іх дашчэнту ўсё, што заставалася некранутым пасля Ксеркса. Аднак вестка аб ты, што падыходзіць моцнае спартанскае войска вымусіла яго адступіць на межы Беотыі, дзе ім каля ракі Асоп былі пабудаваны драўляныя ўмацаванні. Тут Мардоній праявіў сябе як разумны палкаводзец, спрабуючы скарыстацца сваёй галоўнай перавагай — конніцай — і з яе дапамогай адрэзаць грэчаскую армію ад крыніц забеспячэння і вады. Гэта яму практычна ўдалося; аднак бітва пры Платэях, якая адбылася пасля, скончылася гібеллю Мардонія (які змагаўся з асаблівай мужнасцю, адзначанай грэкамі; яму разбіў каменем галаву нейкі спартанец Аімнет) і практычна поўным знішчэннем і паланеннем яго войска.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.