Мальмезон
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мальмезон (фр.: Château de Malmaison, літаральна «Нядобры дом») — замак у Францыі, размешчаны каля левага берага Сены, прыкладна ў 12 кіламетрах на захад ад цэнтра Парыжа. Былая рэзідэнцыя імператрыцы Жазефіны Багарнэ, замак разам з палацам Цюільры быў сядзібай французскага ўрада з 1800 па 1802 год і апошняй рэзідэнцыяй Напалеона ў Францыі ў канцы перыяду Ста дзён у 1815 годзе.
Славутасць | |
Мальмезон | |
---|---|
48°52′15″ пн. ш. 2°10′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | ампір |
Архітэктар | П’ер-Франсуа-Леанар Фантэн[2] і Charles Percier[d][2] |
Заснавальнік | Напалеон III[3] |
Дата заснавання | 1242 |
Сайт | musees-nationaux-malmaison.fr/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жазефіна Багарнэ набыла сядзібу ў красавіку 1799 года для сябе і свайго мужа, генерала Напалеона Банапарта, будучага імператара, які ў той час ваяваў у Егіпце. Мальмезон быў занядбаным маёнткам ля Парыжа. Па вяртанні Банапарт выказаў гнеў на Жазэфіну за тое, што яна набыла такі дарагі дом на грошы, якія яна чакала, што ён атрымае ад егіпецкай кампаніі. Дом, за які яна заплаціла больш за 300 тысяч франкаў, патрабаваў капітальнага рамонту.
Жазефіна імкнулася ператварыць вялікі маёнтак у «самы прыгожы і цікаўны сад у Еўропе, узор добрага гаспадарання». Яна знайшла рэдкія і экзатычныя расліны і жывёл, каб палепшыць сады. Жазэфіна пісала: «Я жадаю, каб Мальмезон неўзабаве стаў крыніцай дабротаў для ўсёй Францыі». У 1800 годзе яна пабудавала аранжарэю з падагрэвам, якая ўмяшчала 300 раслін ананаса. Праз пяць гадоў яна загадала пабудаваць цяпліцу, ацяпляную дзясяткам вугальных печаў. З 1803 года і да сваёй смерці ў 1814 годзе Жазефіна ўпершыню культывавала ў Францыі каля 200 новых раслін. Сядзіба набыла славу сваім ружовым садам. Імператрыца Жазефіна папрасіла бельгійскага мастака П'ера-Жазефа Рэдутэ намаляваць яе ружы і лілеі, і гравюры гэтых работ даволі добра прадаюцца нават сёння. Яна стварыла шырокую калекцыю руж, збіраючы расліны са сваёй роднай Марцінікі і з іншых месцаў па ўсім свеце. Яна вырошчвала каля 250 гатункаў руж. Птушкі і жывёлы ўсіх відаў пачалі ўзбагачаць яе сад, дзе ім было дазволена свабодна блукаць па зямлі. У Мальмезоне Жазефіна была ў кампаніі кенгуру, эму, чорных лебедзяў, зебр, авечак, газэляў, страусаў, серн, цюленяў, антылоп і лам.
Пасля разводу з Напалеонам Жазефіна атрымала Мальмезон ва ўласнасць, а таксама пенсію ў 5 мільёнаў франкаў у год, і заставалася там да сваёй смерці ў 1814 годзе. Напалеон вярнуўся і пасяліўся ў доме пасля паразы ў бітве пры Ватэрлоа ў 1815 годзе, перад ссылкай на востраў Святой Алены. Пасля смерці Жазефіны ў 1814 годзе дом пуставаў, сад і дом былі разрабаваныя і разбураныя. У 1842 годзе Мальмезон быў набыты каралевай Марыяй Крысцінай, удавой іспанскага караля Фердынанда VII. Яна жыла там са сваім другім мужам Аўгусцінам Фернандам Муньёсам, герцагам Рыансарэсам (зробленым герцагам яго падчаркай, каралевай Ізабелай II, у 1844 годзе). У 1861 годзе каралева Марыя Крысціна праз сваю дачку Гартэнзію прадала маёмасць Напалеону III, унуку Жазефіны.
Маёнтак быў пашкоджаны баямі падчас вайны 1870 года, а затым усталяваннем у замку казарм. У 1877 годзе ён быў прададзены дзяржавай гандляру, які паступова распрадаў зямельныя ўчасткі парка. У 1896 годзе мецэнат і філантроп Даніэль Іфла набыў замак разам з паркам, які на той час скараціўся да 6 гектараў, і перадаў яго дзяржаве ў 1903 годзе. У 1905 годзе ў маёнтку быў адкрыты музей. Мальмезон быў поўнасцю адноўлены вядомым французскім архітэктарам П'ерам Гумбертам у пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер ён лічыцца важным гістарычным помнікам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.