From Wikipedia, the free encyclopedia
Эму — сямейства бескілявых птушак атрада казуарападобных. 1 род, 1 сучасны від.
Эму | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Эму | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Dromaius novaehollandiae Latham, 1790 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даўжыня 150—190 см, маса 30-55 кг. Эму здольны бегчы з хуткасцю 50 км/гадз. Буровата-шэрае апярэнне падобнае да футра, кожнае пяро мае доўгі дадатковы стрыжань. У самак — голы сіняваты ўчастак каля вуха, у самцоў не апераны таксама горла і бакі шыі. Дзюба прыплюснутая, паднябенне прымитыўнае. Кіля на грудзіне няма, хвост і крылы моцна рэдукаваныя і незаўважныя звонку. Ногі трохпальцыя, даўжыня цэўкі рэзка перавышае даўжыню галёнкі. Голас гулкі, нагадвае рыканне і ўдары ў барабан; выраст трахеі, які напаўняецца паветрам, служыць рэзанатарам.
Знешне эму нагадвае казуара, але не мае ні «шалома», ні скурыстых вырастаў на шыі.
Эму не любіць, як страусы, купацца ў пяску, ён аддае перавагу вадзе, прычым нядрэнна плавае нягледзячы на свае масіўныя памеры.
Сілкуюцца эму пладамі, карэннямі, травой і іншым раслінным кормам. У асноўным кормяцца раніцай. Нярэдка наведваюць пасевы збожжавых культур, наносячы шкоду ўраджаю.
У шлюбных гульнях самец і самка эму становяцца адзін насупраць аднаго, схіляюць галовы да самай зямлі і гайдаюць імі над зямлёй. Затым самец вядзе самку да зробленага ім гнязда.
Гняздо эму - рытвінка, выкладзеная травой, лісцем, карой, галінкамі. Эму у адно гняздо адкладаюць яйкі некалькі самак, пасля чаго кладка сукупна налічвае 15-25 яек. Часам у самца бывае толькі адна, якая адкладае 7-8 яек. Высіжваннем займаецца толькі самец. Яно доўжыцца каля двух месяцаў, на працягу якіх самец вельмі мала і рэдка есці. У працэсе высіжвання яйкі з цёмна-зялёных робяцца чорна-фіялетавымі.
Птушаняты вылупляюцца вагой у 0,5 кг. У гэты перыяд вывадак ахоўвае самец, які робіцца вельмі агрэсіўным, і, калі яго патрывожыць, ударам нагі можа зламаць чалавеку косткі.
Аўстралійскія фермеры лічаць, што эму псуюць пасевы, топчуць адведзеныя для авечак пашы, таму гэтыя птушкі вынішчаюцца тысячамі. Акрамя таго, мяса эму аказалася прыдатным ў ежу, а з яек робяць харчовы алей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.