Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́йсен[1] (ням.: Meißen, в.-луж.: Mišno, н.-луж.: Mišnjo, чэшск.: Míšeň, польск.: Miśnia) — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі ў Свабоднай дзяржаве Саксонія, на паўночны захад ад Дрэздэна на рацэ Эльбе.
Майсен
Meißen
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад сусветна вядомы дзякуючы майсенскаму фарфору, першаму фарфору Еўропы з 1710 года.
Горад Майсен размешчаны за 25 км на паўночны заход ад Дрэздэна, за 100 км на ўсход ад Лейпцыга і за 40 км на паўночны ўсход Фрайберга. Ён ляжыць у даліне, утворанай зліццём Эльбы і яе прытоку Трыбіш. На ўсход ад Майсена знаходзяцца гарады Косвіг і Радэбойль. Вышыня горада над узроўнем мора 95 м. На поўдзень ад Майсена знаходзіцца Майсенскае нагор'е.
Горад складаецца з наступных раёнаў: стары горад — Плосен-Кёльн — Квестэнберг — Трыбішталь і Бушбад — Боніцш — Шпар — Цашэндорф — Лерха — Нідэрфэрэ — Чайла — Клостэрхойзер.
У канцы XII стагоддзя пад заснаваным у 929 годзе нямецкім каралём Генрыхам I Птушкаловам замкам Міснія з паселішча ўзнікае горад Майсен (правы горада пададзены ў 1332 годзе). Пачынаючы з X стагоддзя на беразе Эльбы пад замкам узнікае рыначная плошча, у XI стагоддзі на так званым Новым рынку — паселішча нямецкіх і яўрэйскіх гандляроў, а з 1150 года вакол цяперашняга рынку — гарадскія збудаванні. Дзякуючы свайму размяшчэнню паміж Лейпцыгам і Прагай, а таксама патрэбнасці ў таварах у вёсках, якія ўзніклі вакол горада, Майсен квітнеў.
З увядзеннем маркграфства і заснаваннем біскупства ў 968 годзе Майсен становіцца адміністрацыйным цэнтрам маркі Майсен.
З пераходам тытула курфюрста да Фрыдрыха IV Сварлівага ў 1423 годзе Майсен становіцца цэнтрам Саксонскага курфюрства. Пра гэтыя часы нагадваюць гатычны сабор, самы вытрыманы па стылі ў Германіі, і першы ў Германіі палац у познегатычным стылі — замак Альбрэхтсбург.
Пасля Лейпцыгскага падзелу 1485 года ветынскіх зямель рэзідэнцыя была перанесена ў Дрэздэн і Вітэнберг.
У выніку праведзенай у 1539 годзе Рэфармацыі тры кляштары, якія знаходзіліся тут, былі скасаваны, і ў былым францысканскім кляштары была адкрыта гарадская школа. З 1543 года ў былым кляштары Святой Афры знаходзілася саксонская княжацкая школа. У 1581 годзе было скасавана Майсенскае біскупства.
Доўгі час Майсен быў горадам, якія вырабляў сукно, але пасля Трыццацігадовай вайны гэта вытворчасць цалкам прыйшла ў заняпад.
У 1710 годзе Аўгустам Моцным была адкрыта мануфактура па вытворчасці фарфору, што дало гораду новае жыццё.
У 1834 годзе у горадзе адбываецца рост прамысловасці. Узніклі новыя прадпрыемствы, з 1835 года па рацэ сталі курсіраваць першыя параходы, а ў 1860 годзе ў горадзе з'явілася чыгунка. Майсен стаў цэнтрам керамічнай прамысловасці Саксоніі.
Дзве сусветныя вайны абыйшлі горад бокам, яго гістарычная частка не атрымала ніякіх значных пашкоджанняў. У часы нацызму ў Майсене пераследваліся праціўнікі рэжыму. Так у 1943 годзе быў забіты сацыял-дэмакрат, рабочы Макс Дытэль. Яўрэйскія сем'і, якія жылі ў горадзе, былі або выгнаны з горада ў сельскую мясцовасць, або адпраўлены ў канцэнтрацыйныя лагеры, напрыклад сям'я Лёвенталь, якая трымала ў Майсене ўніверсальны магазін.
У 2002 годзе гістарычная частка горада была моцна пашкоджана паводкай.
У горадзе развіты энергамашына-будаўнічая, электра- тэхнічкая, гарбарна-абутковая, тэкстыльная, піваварная прамысловасці. Старэйшы ў Еўропе фарфоравы завод (вытворчасцьсць майсенскага фарфору). Вытворчасць фарбаў для керамікі. У наваколлі — здабыча высакаякасных глін, у т.л. кааліну[2].
Майсен ляжыць на чыгуначнай галіне Борсдорф-Косвіг, на якой знаходзяцца вакзалы Майсен і Майсен-Трыбішталь. Майсен—Трыбішталь — канцавы пункт дрэздэнскай гарадской чыгункі. Майсен таксама звязаны з Дрэздэнам водным паведамленнем.
У 1899 годзе ў горадзе была адкрыта электрычная трамвайная лінія, якая да 1936 года перавозіла людзей, а потым да 1967 года грузы.
У горадзе тры масты. Адзін з іх — камбінаваная пешаходная зона і чыгуначны мост, мост у Старым горадзе і аўтамабільны мост цераз пойму Эльбы.
Тунэль Шотэнберг даўжынёй 720 м быў адкрыты 2 мая 2007 года. Ён быў пабудаваны для разгрузкі горада ад патоку транзітнага транспарту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.