Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна — колішняя сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Магілёве. Размяшчаўся па адрасе вул. Касманаўтаў, 7. Заснаваны ў 1946 годзе. У 2017 годзе далучаны да Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. На працягу ўсяго свайго існавання заставаўся адзінай навучальнай установай у Беларусі, якая рыхтавала спецыялістаў бібліятэчнай справы з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй[1].
Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна (МДБК імя А. С. Пушкіна) | |
---|---|
Дата заснавання | 26 кастрычніка 1946 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне | Магілёў |
Адрас | 212022, г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 7 |
www.mgbk.mogilev.by | |
Гісторыя
Заснаваны як Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум у адпаведнасці з Пастановай Савета Народных камісараў Беларускай ССР № 1638 ад 26 кастрычніка 1946 года. Першапачаткова заснавання тэхнікум не меў уласнага памяшкання і размяшчаўся ў будынку культурна-асветнага вучылішча імя Н. К. Крупскай у г. Магілёве[1].
1 ліпеня 1948 года тэхнікум быў пераведзены ў г. Мінск. У 1949 годзе Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР бібліятэчнаму тэхнікуму прысвоена імя А. С. Пушкіна ў сувязі са 150-годдзем з дня нараджэння рускага паэта. У гэтым жа годзе адбыўся 1-ы выпуск 55 спецыялістаў. У 1950 годзе ў навучальнай установе адкрыта завочнае аддзяленне[1].
У жніўні 1961 года тэхнікум ізноў пераведзены ў Магілёў, дзе размясціўся ў будынку машынабудаўнічага інстытута. У 1967 годзе тэхнікум атрымаў новы будынак з актавай і спартыўнай заламі і інтэрнат[1].
З 1994 года дзейнічала сістэма бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў у комплексе «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна». З 1995 года вядзецца падрыхтоўка па дзвюх дадатковых спецыялізацыях: «Аўтаматызаваныя бібліятэчныя і інфармацыйныя сістэмы»; «Бібліятэчна-клубная праца»[1].
26 сакавіка 2009 года тэхнікум ператвораны ў Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна. У гэтым жа годзе адбылася акрэдытацыя спецыяльнасцей «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» і «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства». 1 лістапада 2010 года акрэдытавана спецыяльнасць «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання»[1].
1 верасня 2017 года далучаны да Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў[2].
Спецыяльнасці
- Бібліятэказнаўства і бібліяграфія
- Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання
Вядомыя выпускнікі
- Алесь Махнач (1922—2001) — беларускі драматург, празаік, публіцыст.
- Анатоль Паўлавіч Чаркасаў (1928—2000) — беларускі празаік, нарысіст, перакладчык.
- Андрэй Аляксеевіч Паўлухін (нар. 1980) — беларускі пісьменнік-фантаст.
- Уладзімір Антонавіч Марук (1954—2010) — беларускі паэт і перакладчык.
- Іван Піліпавіч Супрунчык (нар. 1942) — скульптар, разьбар па дрэве, мастак.
Вядомыя выкладчыкі
- Сцяпан Хусейнавіч Александровіч (1921—1986) — беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, краязнаўца.
Зноскі
- Гісторыя каледжа Архівавана 22 кастрычніка 2017.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.