From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Фёдаравіч Яўме́наў (22 ліпеня 1932, Чэрыкаў, Магілеўская вобласць — 6 лістапада 2019[1]) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1979). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Леанід Фёдаравіч Яўменаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 2019 |
Грамадзянства | |
Дзеці | Таццяна Леанідаўна Яўменава[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954—1958 гг. — сакратар Мінскага гаркама камсамола. У 1961—1970 гг. — дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970—1971 гг. — лектар ЦК КПБ. З 1971 — міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 года — загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 па 1999 — загадчык аддзела навуковай інфармацыі АН БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г.
Выступаў ў друку з мастацкімі творамі з 1949 года (бабруйская газета «Камуніст»). Выдаў зборнікі паэзіі «Чужая планета» (1980) і «Блізкія далі» (1983). Тэма радзімы, Беларусі, хараства роднай зямлі моцна гучаць у творах паэта. Перакладаў сучасную французскую і франкамоўную паэзію.
Аўтар навуковых прац па філасофіі, этыцы і эстэтыцы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Філасофія антымарксізму і дыялектыка» (1981), «Антыгуманістычныя тэндэнцыі ў сучасным буржуазным мастацтве» (1983) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.