Літаратурны музей Петруся Броўкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літаратурны музей Петруся Броўкі — музей беларускага пісьменніка і паэта Пятра Усцінавіча Броўкі.
Літаратурны музей Петруся Броўкі | |
---|---|
Профіль | літаратурна-мемарыяльны |
Заснаваны | 1980 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. |
Месцазнаходжанне |
вул. К. Маркса, 30, кв. 4 220030, г. Мінск |
Памеры фонду | 25 779 |
Агульная плошча | 469 кв.м |
Выставачная плошча | 218 кв.м |
Плошча запаснікаў | 80 кв.м |
Дырэктар | Вольга Міхайлаўна Арлоўская |
Адкрыты | 1980 |
Білет | 5,00 (дарослыя), 2,50 (вучні, навучэнцы, студэнты) |
Музей адкрыты ў доме № 30 па вуліцы Карла Маркса ў Мінску паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 1980 № 256 «Аб увекавечанні памяці народнага паэта БССР П. У. Броўкі (Петруся Броўкі)». Першым дырэктарам музея была жонка паэта Алена Міхайлаўна, затым яго сын Юрый Пятровіч да 2006 года.
Паводле гэтай жа Пастановы адкрыты дом-музей Петруся Броўкі (в. Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці).
Структура і штат музея былі зацверджаны Міністэрствам культуры БССР па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў БССР.
29 снежня 1984 года музей прыняў першых наведвальнікаў.
У 2005—2007 гадах дакументальная частка экспазіцыі была пераабсталявана, бо фізічна састарэла і не адпавядала асноўным прынцыпам будовы экспазіцый. Рашэнне пра рээкспазіцыю прынялі з нагоды 100-годдзя нараджэння паэта ў 2005 годзе.
Экспазіцыя музея падзяляецца на дзве часткі: дакументальную, якая займае два пакоі былой кватэры (дзе пры жыцці паэта была спальня Пятра Усцінавіча і яго жонкі Алены Міхайлаўны, пакой сына Юрыя) і мемарыяльную (бібліятэка і рабочы кабінет паэта).
У 2014 годзе Літаратурны музей Петруся Броўкі стаў філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.