From Wikipedia, the free encyclopedia
Лíлія Станіслáваўна Анáніч, народжаная Яцэвіч[3] (нар. 2 студзеня 1960, в. Леванова, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр інфармацыі Беларусі (2014—2017).
Лілія Ананіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Алег Праляскоўскі | ||||||
Пераемнік | Алесь Карлюкевіч | ||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1960 (64 гады) |
||||||
Нацыянальнасць | беларуска [2] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Нарадзілася 2 студзеня 1960 года ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Станіслаў Іосіфавіч Яцэвіч, працаваў дырэктарам школы. Маці, Вольга Гаўрылаўна Яцэвіч, працавала ў гэтай жа школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Акрамя Ліліі, у сям’і было яшчэ трое дзяцей[4].
Да сёмага класа вучылася ў сярэдняй школе ў в. Леванова[4]. Скончыла сярэднюю школу ў в. Дрычын[5]. У 1983 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка», у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне».
У 1983-1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам мінскай раённай газеты «Шлях камунiзму».
У 1984-1992 гадах — рэдактар, старшы рэдактар Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Мінск). У 1992-1996 гадах — рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі.
У 1996-2001 гадах была намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку.
У 2001-2003 гадах — намеснік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года — першы намеснік міністра інфармацыі.
У чэрвені 2014 года назначана міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[6].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склала свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[7], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджана на пасадзе міністра[8].
28 верасня 2017 года вызвалена ад пасады міністра інфармацыі Беларусі[9].
У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Барысаўскай сельскай акругі № 63. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[10].
У 2017 годзе палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што ў 2003 годзе Л. Ананіч «прыбудавалася» ў якасці сааўтаркі да кнігі кандыдата філалагічных навук В. Вараб'ёва, прысвечанай СМІ ў Беларусі, не ўнёсшы дастатковага творчага ўкладу: «здаецца, тагачасная намміністра... лоўка скарыстала сваё службовае становішча»[11].
У пачатку лістапада 2021 года Лілія Ананіч у эфіры ток-шоу «Будні» на «Альфа-Радыё» заявіла, што «публікацыі, у якіх пад выглядам навуковых разваг фарміруецца пэўная думка і пункт гледжання» патрэбна адносіць да экстрэмісцкіх матэрыялаў[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.