Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лібералізм (ад лац. liber: свабодны, liberalis: датычны свабоды) — філасофская, эканамічная і палітычная ідэалогія, галоўнай вартасцю якой ёсць свабода чалавека распараджацца сваёй асобай і ўласнасцю.
Лібералізм | |
---|---|
Асноўваецца на | Individual and group rights[d], свабода, consent of the governed[d], Political egalitarianism[d], права на маёмасьць[d], роўнасць перад законам[d] і тэорыя грамадскага дагавора |
Процілегла | antiliberalism[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лібералізм стаў рухавіком вызвалення ад догмаў феадалізму і абсалютызму, якія апраўдвалі несвабоду і прыгнёт грамадства з боку палітычнай, эканамічнай і рэлігійнай эліты.
У цэнтры палітычнай філасофіі лібералізму знаходзяцца чалавек, якому павінна быць дадзеная максімальная магчымая свабода, а таксама прынцып неагрэсіі. Індывідуальная свабода разумеецца ў лібералізме як асноўная норма і база грамадскіх адносін, згодна з якой павінна быць вызначаная і роля дзяржавы. Паўнамоцтвы дзяржавы не павінны абмяжоўваць асабістую свабоду грамадзян, дзяржава павінна ўмешвацца ў адносіны паміж людзьмі толькі дзеля абароны іх свабоды і закона. Рэгуляцыя эканомікі, як і сацыяльныя ільготы павінны быць зведзеныя да мінімуму. Асоба павінна атрымаць як максімум свабоды, так і максімум адказнасці.
Лібералізм з'яўляецца супрацьлегласцю таталітарызму і лічыцца перадумовай пабудовы сучаснай плюралістычнай дэмакратыі. У адрозненне ад анархізму, лібералізм лічыць дзяржаву неабходным інстытутам дзеля абароны свабоды і ўласнасці, а таксама рашуча выступае за рынкавыя прынцыпы ў эканоміцы.
Лібералізм зарадзіўся ў большасці як рэакцыя на бясчынства абсалютных манархаў і Каталіцкай царквы. Лібералізм адхіліў шэраг палажэнняў, што былі асновай былых тэорый дзяржавы, такія як боскае права манархаў на ўладу і роля рэлігіі як адзінай крыніцы ісціны. Замест гэтага лібералізм прапанаваў наступнае[1]:
Функцыя дзяржаўнай улады пры гэтым зводзіцца да мінімуму, неабходнага для забеспячэння гэтых прынцыпаў. Сучасны лібералізм таксама аддае перавагу адкрытаму грамадству, заснаваным на плюралізме і дэмакратычным кіраванні дзяржавай, пры ўмове няўхільнага захавання правоў меншасцяў і асобных грамадзян.
Некаторыя сучасныя плыні лібералізму больш памяркоўныя да дзяржаўнага рэгулявання свабодных рынкаў дзеля забеспячэння роўнасці магчымасцяў дамагчыся поспеху, ўсеагульнай адукацыі і памяншэння розніцы ў даходах насельніцтва. Прыхільнікі такіх поглядаў мяркуюць, што палітычная сістэма павінна ўтрымліваць элементы сацыяльнай дзяржавы, уключаючы дзяржаўную дапамогу па беспрацоўі, прытулкі для бяздомных і бясплатную ахову здароўя. Усё гэта не супярэчыць ідэям лібералізму.
Згодна з лібералізмам, дзяржаўная ўлада існуе толькі для выгоды грамадзян, і палітычнае кіраўніцтва краінай можа ажыццяўляцца толькі на аснове грамадскага кансэнсусу. У цяперашні час найбольш адпаведнай ліберальным прынцыпам палітычнай сістэмай з'яўляецца ліберальная дэмакратыя.
Слова «ліберальны» паходзіць ад лац.: Liber. Так звалі аднаго з рымскіх багоў, заступніка плебса. Свята Лібераліі, якое арганізоўвалася ў яго гонар увесну, суправаджалася працэсіямі ў масках, раскаванымі паводзінамі і вольнымі выказваннямі. У сярэднявеччы і эпоху Адраджэння паняцці liber і liberum значылі наяўнасць права на пэўную дзейнасць (напрыклад Liberum veto) або адсутнасць абмежаванняў, якія надаваліся ў якасці прывілегіі. Асветнікі пазначалі словам «ліберальны» асоб, пазбаўленых прадузятасцяў.
Такім чынам, першасна тэрмін «ліберальны» не быў звязаны з палітычнымі дактрынамі. Аднак, барацьба за палітычныя правы і сацыяльную свабоду існавала незалежна ад самога тэрміна. Ціт Лівій у «Гісторыі Рыма ад заснавання горада» апісвае барацьбу за свабоду паміж плебеямі і патрыцыямі. Марк Аўрэлій у сваіх «Развагах» піша пра ўяўленне «аб дзяржаве, з законам, роўным для ўсіх, дзе прызнаюцца роўнасць і роўнае права на выказванне; таксама аб адзінаўладдзі, што ўсяго больш шануе свабоду падданых». Нікало Макіявелі ў сваіх «Развагах аб першай дэкадзе Ціта Лівія» падтрымаў вартасць рэспубліканскага ладу.
Заснаванне ліберальнай палітычнай дактрыны звычайна прыпісваецца Джону Локу, які сцвярджаў, што пры наяўнасці роўнасці і незалежнасці «ніхто не павінен шкодзіць іншаму ў яго жыцці, здароўі, свабодзе або валоданнях»[2]. Тэорыі грамадскай палітычнай роўнасці, падзелу ўладаў і грамадскага дагавора развівалі такія асветнікі, як Томас Гобс, Шарль Луі дэ Мантэск’ё, Жан-Жак Русо, Бенджамін Франклін, Адам Сміт і інш. Імі былі распрацаваны прынцыпы клачічнага лібералізму. Амерыканская рэвалюцыя прывяла да ўзнікнення першай нацыі, што зацвердзіла Канстытуцыю на аснове ідэі ліберальнай дзяржавы, у асаблівасці ідэі, што ўрад кіруе дзяржавай са згоды тых, кім кіруюць. Прыхільнасць да ліберальнага ладу была таксама абвешчана дзеячамі Вялікай французскай рэвалюцыі. Аўтары іспанскай Канстытуцыі 1812 г., што знаходзіліся ў апазіцыі адносна абсалютызму, верагодна, першымі ўвялі ва ўжытак слова «ліберал» для пазначэння прыхільнікаў палітычнага руху. У першай трэці XIX ст. паняцце «лібералізм» выкарыстоўвалася ў дачыненні патрабаванняў брытанскай партыі вігаў, што арыентаваліся на ўтылітарныя погляды англійскага асветніка Джэрамі Бэнтама.
Пачынаючы з канца XVIII стагоддзя, лібералізм стаў адной з пануючых ідэалогій практычна ва ўсіх развітых краінах. Многія пачатковыя спробы рэалізацыі ліберальных ідэй мелі толькі частковы поспех і часам нават прыводзілі да супрацьлеглых вынікаў (дыктатур). Лозунгі свабоды і роўнасці падхоплівалі авантурысты. Паміж прыхільнікамі розных інтэрпрэтацый ліберальных прынцыпаў ўзнікалі вострыя канфлікты. Войны, рэвалюцыі, эканамічныя крызісы і ўрадавыя скандалы правакавалі масавае расчараванне ў ідэалах. У сілу гэтых прычын, у розныя перыяды ў слова «лібералізм» ўкладваўся розны сэнс. З цягам часу прыйшло больш сістэмнае разуменне асноў гэтай ідэалогіі, якія сталі падмуркам для адной з самых распаўсюджаных на дадзены момант палітычных сістэм у свеце — ліберальнай дэмакратыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.