Людвік Тышкевіч (1748 — 26 чэрвеня 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-ад’ютант (з 1772), пісар вялікі літоўскі (1775—1780), гетман польны літоўскі (з 1780), падскарбі вялікі літоўскі (з 1791) і маршалак вялікі літоўскі (з 1793). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1776)[1] Святога Станіслава (1778), а таксама расійскіх Андрэя Першазванага (1787) і Аляксандра Неўскага (1787)[2].
Людвік Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Ludwik Skumin Tyszkiewicz | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Патоцкі | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | няма (пасада створана) | ||||||
Пераемнік | Міхал Геранім Бжастоўскі | ||||||
Нараджэнне | 1748 | ||||||
Смерць | 26 чэрвеня 1808 | ||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Бацька | Юзаф Тышкевіч | ||||||
Маці | Ганна з Пацеяў[d] | ||||||
Жонка | Канстанцыя з Панятоўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Ганна з Тышкевічаў[d] | ||||||
Член у | |||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | ||||||
Званне | генерал-ад’ютант | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Юзафа і Ганны з Пацеяў.
У 1778 абіраўся маршалкам сойма. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай, на сходзе 23 ліпеня 1792 падтрымаў прапанову караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пра яго далучэнне да Таргавіцкай канфедэрацыі, што пазней зрабіў сам. У 1795 узначаліў дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага да расійскай імператрыцы Кацярыны II.
Атрымаў у спадчыну ад стрыечнай бабулі Саламеі Радзівіл маёнтак у Гародне, пры ім тут была ўзведзена рэзідэнцыя і сфармаваўся сядзібна-паркавы ансамбль. У 1792 збудаваў палац у Варшаве.
У 1775 парадніўся з паноўным родам Панятоўскіх, узяўшы шлюб з дачкой Казіміра Канстанцыяй Панятоўскай. Быў апошнім мужчынскім прадстаўніком галіны Скумінаў-Тышкевічаў.
Зноскі
- Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 218.
- Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005, С. 159.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.