Лысычанск
горад у Луганскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Луганскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Лісічанск (Лысычанск) (укр.: Лисичанськ) — горад абласнога падпарадкавання ў Луганскай вобласці Украіны, цэнтр тэрыторыі, падпарадкаванай Лысычанскаму гарсавету, адзін з найстарэйшых гарадоў Данбаса і буйны індустрыяльны цэнтр. Чыгуначная станцыя на лініі Куп’янск-Вузлавы — Папасная Данецкай чыгункі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Плошча — 95,64 км² (гарсавет — 115,25 км²) (2010). Насельніцтва — каля 105.417 тыс. чал. (гарсавет — 121.124 тыс. чал.) (на 01.05.2011).
Месца размешчанае ў паўночна-заходняй частцы Луганскай вобласці за 89 кіламетраў ад Луганска, на правым беразе ракі Северскі Данец. Места раскінулася на паўночных адрогах Данецкага кражу, што навісаюць над ракой, таму рэльеф складаецца як з пагоркаў і ўзвышшаў, так і з лагчынаў, балак і далінаў.
На левым беразе Северскага Данца мястэчкі Бароўскае, Трохізбенскае і іншыя, заснаваныя на пачатку XVIII ст. беглымі сялянамі на тэрыторыі сучаснага Лысычанска, пасля Булавінскага паўстання былі перанесены паводле загаду Пятра I. Амаль адразу на іх месцы былі пераселены казакі.
З мэтай асваення правабярэжжа Северскага Данцу між рэкамі Бахмутка і Лугань урад Расійскай імперыі пачаў ствараць ваенныя паселішчы. Паселішча на рацэ Верхняй Беленькай атрымала падвойную назву: Трэцяя Рота — ад нумара ваеннага падраздзялення і вёска Верхняя — ад назвы ракі.
Інтэнсіўнае асваенне паўднёвых стэпаў і развіццё Чарнаморскага флоту запачаткавалі першяя прадпрыемствы Данбасу. 14 лістапада 1795 г. Кацярына II выдала загад «Пра стварэнне ліцейнага завода ў Данецкім павеце пры рацэ Лугані і пра заснаванне ломкі знайдзенага ў той краіне каменнага вуглю».
Пасля рэформы 1861 года жыхары Лысычанска і Верхняга былі вызвалены ад абавязковай работы на рудніку і надзеленыя зямлёю.
Паводле стану на 1886 г. у вёсцы, цэнтры Лысычанскай воласці, мешкала 2159 асоб, налічвалася 426 гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, 7 лавак, вінны пограб, 2 кірмашы на рок, базары па нядзелях[4].
У 1879 годзе ад Папаснай да Лысычанска была пракладзена чыгунка, а ў 1895 годзе Лысычанск быў злучаны чыгункай з Купянскам. Гэта спрыяла далейшаму развіццю прамысловасці. У 1890 годзе ў вёсцы Верхняй быў заснаваны Данецкі содавы завод, які ў 1892 годзе пачаў выпускаць кальцынаваную соду. Побач з заводам быў адкрыты чыгуначны пост Любімаўская.
Пасля сканчэння грамадзянскай вайны ў Расіі жыхары Лысычанска прыступілі да аднаўлення прамысловасці ў рэгіёне. У другой палове 1921 года пачаў даваць прадукцыю содавы завод, быў пабудаваны шкляны завод колішняга Левенгофскага таварыства. Да 1926 года аднаўленне гаспадаркі раёна ў асноўным было завершана. Дзякуючы развіццю прамысловасці павялічылася колькасць насельніцтва, змянілася яго структура. У 1938 годзе Лысычанск быў аднесены да катэгорыі гарадоў.
З пачаткам Другой сусветнай вайны тысячы гараджанаў пайшлі на фронт, у тым ліку 1200 добраахвотнікаў. Шмат прадпрыемстваў былі эвакуіраваны ўглыб краіны. Увосень 1941 года фронт наблізіўся да горада. На гэтай лініі часткі савецкай арміі ўтрымлівалі абарону больш за паўгады. Лысычанск двойчы быў акупаваны, сотні яго жыхароў былі знішчаны немцамі. 1 верасня 1943 года ў горад ўвайшлі часткі 279-й стралецкай дывізіі, хоць афіцыйнае свята вызвалення адзначаецца 2 верасня.
Пасля вайны прамысловасць ізноў пачала аднаўляцца, Лысычанск значна вырас і ў 1952 г. стаў горадам абласнога падпарадкавання. Далейшае развіццё атрымала хімічная, нафтахімічная і іншыя галіны прамысловасці. 7 сакавіка 1972 г. ў Лысычанску з’явілася першая тралейбусная лінія: ад заводу «Пралетарый» да Цагельнага завода, пазней былі адкрыты 2-я і 3-я лініі.
У 1990-х справы горада станавіліся горш. Зачыняліся прадпрыемствы, замарожваліся шахты. У 1995 годзе крызіс адбіўся на тралейбуснай управе: маршрут № 2 закрылі, маршруты № 1 і № 3 скарацілі.
У першай палове 2000-х прадпрыемствы пайшлі на аднаўленне. У 2008 годзе быў адрэстаўраваны футбольны стадыён. У месце з’явіліся новыя гандлёвыя комплексы. Але ў 2010 годзе прыпыніў сваю працу содавы завод. Падвясная дарога з Белагораўкі была цалкам дэмантаваная. У 2011 годзе была замарожана работа на нафтаперапрацоўчым заводзе.
У перыяд 22 мая да 24 ліпеня 2014 горад знаходзіўся пад кантролем самаабвешчанай непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі, пакуль яго не вызвалілі батальён «Данбас» і 24-я механізаваная брыгада Узброеных сіл Украіны.
Адміністрацыйна гораду Лысычанск падпарадкаваныя г. Навадружаск і Прывілле.
Колькасць насельніцтва гарада складае 120 085 чалавек[5], у тым ліку:
Нацыянальны склад насельніцтва па выніках перапісу 2001 года[6]:
Дзейнічаюць 15 дашкольных устаноў, 17 сярэднеадукацыйных, 6 вучэльняў, тэхнікумы і аддзяленні ВНУ.
У суседнім Севераданецку знаходзіцца аэрапорт, яшчэ адзін, буйнейшы — у Луганску.
Тралейбуснае злучэнне дзейнічае з 7 сакавіка 1972 года. Шырока разгалінаваная сетка маршрутных таксовак.
З Лысычанска ходзяць малыя аўтобусы ў найбліжэйшыя гарады: Севераданецк, Прывілле, Рубіжнае, Крамянная, Новадружаск, Старабільск. Наўпроставае міжгародняе злучэнне з Данецкам, Харкавам, Запарожжам, Бярдзянскам, Марыупалем і іншымі.
У месцы знаходзіцца чатыры чыгуначныя станцыі: Лысычанск, Насвітавіч, Пераезная і Воўчаярская. Чыгункай Лысычанск злучаны не толькі з гарадамі Украіны, а таксама Расіі і Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.