From Wikipedia, the free encyclopedia
Прынц Луі́джы Амедэ́а Саво́йскі (Людвіг Амедэй, прынц Савойскі, цалкам: прынц Луіджы Амедэа Джузэпэ Марыя Фердынанда Франчэска д’Аоста, герцаг Абруццы — італ.: principe Luigi Amedeo Giuseppe Maria Ferdinando Francesco d`Aosta, duca degli Abruzzi) (29 студзеня 1873, Мадрыд — 18 сакавіка 1933) — італьянскі прынц Савойскай дынастыі, падарожнік, адмірал.
прынц Луіджы Амедэа Джузэпэ Марыя Фердынанда Франчэска д'Аоста, герцаг Абруццы | |
---|---|
італ.: principe Luigi Amedeo Giuseppe Maria Ferdinando Francesco d`Aosta, duca degli Abruzzi | |
Нараджэнне |
29 студзеня 1873[1][2][…]
|
Смерць |
18 сакавіка 1933[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Савойскі дом |
Бацька | Амадэй I |
Маці | Марыя Віторыя Даль Поцца[d] |
Веравызнанне | каталіцтва |
Член у | |
Род войскаў | Royal Italian Navy[d] |
Званне | адмірал |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго бацька Амадэй, герцаг Аосцкі кароткі час (1871—73) займаў іспанскі прастол, а яго дзядзька Умберта I у 1878 годзе ўзышоў на трон Італіі. Луіджы, адзіны з трох дзяцей Амадэя, нарадзіўся ў Мадрыдзе падчас царствання свайго бацькі. У 1893—1894 гадах наведаў Эрытрэю. У 1894—1896 гадах здзейсніў кругасветнае падарожжа. У 1897 годзе першым узышоў на гару Святога Іллі (5489 м) на Алясцы.
1899 год — найбольш вядомая і цяжкая палярная экспедыцыя герцага. Вясной, прыбыўшы з 10 суайчыннікамі ў Хрысціянію, герцаг набыў паравое кітабойнае судна «Джэсан» водазмяшчэннем 570 тон. Пераабсталяваўшы яго для плавання ў льдах і пераназваўшы ў «Stella Polare» («Палярную Зорку»), ён 12 чэрвеня выйшаў у Архангельск.
30 чэрвеня «Палярная зорка» кінула якар на саломбальскім рэйдзе Архангельска. Урачыста прыняўшы на судне архангельскага губернатара А. Энгельгарда, герцаг Абруццкі разам з ім у той жа дзень прыбыў на Саборную прыстань, дзе іх сустрэлі прадстаўнікі мясцовых уладаў і замежных консульстваў.
Успамінам аб наведванні Архангельска ў кнізе герцага прысвечана асобная глава, дзе ёсць згадкі і пра паляванні, арганізаванага ў яго гонар. Пазней усім удзельнікам палявання герцаг выслаў памятную фатаграфію з дароўным надпісам.
Экспедыцыя складалася з 20 чалавек, сярод навуковага складу былі капітан Умберта Каньі, лейтэнант Ф. Кверыні, доктар А. Кавалі Малінеллі. План экспедыцыі складаўся ў наступным: дасягнуць у раёне Зямлі Франца-Іосіфа, як магчыма большай паўночнай шыраты, арганізаваць там базу для зімоўкі, і пасля зімоўкі на сабачых запрэжках па лёдзе дасягнуць полюса.
Герцаг зладзіў зімовачную базу на востраве Рудольфа, у бухце Цепліц. Пасля заканчэння палярнай ночы экспедыцыя стала рыхтавацца да саннага паходу на Паўночны полюс. Аднак герцаг падчас зімоўкі адмарозіў руку, і яму давялося ампутаваць два пальца, што пазбавіла яго магчымасці прыняць удзел у паходзе. Ён даручыў кіраўніцтва полюснай партыяй капітану Каньі. 11 сакавіка 1900 года Каньі выступіў у дарогу і 25 красавіка дасягнуў 86° 34' з. ш., пабіўшы рэкорд Нансена 1895 года прыблізна на 30' (гэта значыць каля 35-40 кіламетраў). Тут партыя Каньі павярнула назад і 23 чэрвеня з вялікай цяжкасцю дасягнула базы на востраве Рудольфа. Па вяртанні групы Каньі «Стэла Поляре» 16 жніўня пакінула востраў Рудольфа і накіравалася на поўдзень. Прабіўшыся скрозь цяжкія льды, судна выйшла на свабодную ваду, і ў верасні экспедыцыя прыбыла ў Нарвегію. Падчас экспедыцыі быў даследаваны і нанесены на карту паўночны бераг вострава Рудольфа і канчаткова аспрэчана існаванне «Зямлі Петэрмана» і «Зямлі караля Оскара».
1906 год — падарожжа, выкананае ў адпаведнасці з апошнім жаданнем Генры Мортана Стэнлі ў Уганду ў горны раён Рувензоры. Першаўзыходжанне на высокія вяршыні раёна (5109 м), адзін з пікаў гары Стэнлі быў названы Маргерыта ў гонар каралевы Савойскай.
Наступная вялікая экспедыцыя ў 1909 годзе мела на мэце дасягненне другой па вышыні вяршыні свету К2 ў Каракаруме. Удзельнікам экспедыцыі ўдалося дасягнуць вышыні 6666 м. Альпіністы ішлі па маршруце, які пазней назвалі рабро Абруццкага. Пры спробе ўзыходжання на вяршыню Чагаліза атрымалася ўсталяваць сусветны рэкорд уздыму на вышыню для таго часу (7498 м).
Пазней — адмірал Італіі, камандуючы Адрыятычным флотам падчас Першай сусветнай вайны. Яго імем названы некалькі геаграфічных аб’ектаў, у тым ліку востраў Луіджы архіпелага Зямля Франца-Іосіфа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.