Лосвіда
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́свіда — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Храпаўлянка. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад горада Гарадок каля вёсак Вялікае Лосвіда, Малое Лосвіда і Баталі, Марыямпаль.
Лосвіда | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 164,9 м |
Даўжыня | 7,08 км |
Шырыня | 4,88 км |
Плошча | 11,42 км² |
Аб’ём | 0,082 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 25,6 км |
Найбольшая глыбіня | 20,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | ад 0,17 да 0,2 ‰ |
Празрыстасць | ад 2 да 5,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 107 км² |
Упадаюць | рака Чарніца, ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні — 11,42 км², вадазбору — 107 км², найбольшая глыбіня — 20,2 м, даўжыня берагавой лініі — 25,6 км.
Катлавіна возера складанага тыпу лопасцевай формы. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 3—4 да 15 метраў, сугліністыя і супясчаныя. Берагавая лінія звілістая, утварае тры вялікіх залівы. Паўночна-заходні заліў аддзелены ад возера водмеллю глыбінёй 0,2 м.
Берагі Лосвіда вышынёй да 1,5 метра, месцамі абразійныя, забалочаныя, пясчаныя і пясчана-галечныя.
Шырыня мелкаводдзя ад 5 да 250 метраў. Дно ў прыбярэжнай зоне да глыбінь у 6 метраў пясчанае, пясчана-галечнае з валунамі, да глыбіні 9—11 метраў пакрытае апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем і гліністым ілам. Водная маса стратыфікаваная.
Возера слабапраточнае, мезатрофнае. У Лосвіда ўпадаюць рака Чарніца і ручаі, выцякае ручай у возера Цыганова. Упадае ручай з возера Глісна.
У возеры растуць рэдкія для Беларусі віды расліннасці (палушнік азёрны, наяда малая і наяда марская, частушнік Валенберга, гідрыла кальчаковая). Водзяцца каля 20 відаў рыб.
Уздоўж возера размешчаны зоны адпачынку, турбаза «Лосвіда», паляўніча-рыбалоўная база.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.