From Wikipedia, the free encyclopedia
Леў Барысавіч Алімаў (нар. 26 лістапада 1945, Брэст) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.
Леў Барысавіч Алімаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1945 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | кніжная графіка |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 26 лістапада 1945 года ў г. Брэсце (Беларусь). Скончыў у 1970 годзе Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года . Удзельнік мастацкіх выставак з 1970 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Брэсце[1].
Працуе ў станковай і кніжнай графіцы[1].
Асноўныя творы: лісты «Старая яблыня», «Карані», «Спелы плод», «Новы Вавілон», ілюстрацыі да зборніка паэзіі «Прыбліжэнне» А. Каско[1].
Творы знаходзяцца ў музеі «Кніга» (Масква), Калінінградскай мастацкай галерэі , музеі «Мальбарк» (Польшча), Палацы Нацый ААН (Жэнева), «Бэнксайд галеры » (Лондан), мастацкім музеі штата Місуры (ЗША), Файн Арт-цэнтры (ЗША), «Талер Галерэя Форт» (Іспанія), Музеі гравюры ў Маастрыхце (Нідэрланды), Экслібрыс-цэнтры ў Нансі (Францыя), музеі ўніверсітэта Тамэ (Японія)[1].
Удзельнік больш за 100 міжнародных конкурсных выставак графічнага мастацтва ў Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, ЗША, на Украіне, у Францыі, у Швецыі, Швейцарыі, Японіі, Эстоніі, Літве, Нарвегіі, Бразіліі. Лаўрэат міжнародных конкурсных выставак графічнага мастацтва. Правёў 6 персанальных выставак у Беларусі, Расіі, Германіі і ЗША.
Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчых мастацтваў (1995). Узнагароджаны медалём БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» і медалём Францыска Скарыны (2009).
Міжнародны біяграфічны цэнтр (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія) назваў Алімава «Чалавекам года», узнагародзіўшы медалём «За дасягненні ў XX стагоддзі».
8 кастрычніка 2015 года Льву Алімаву было прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.