Ленд-ліз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ленд-ліз (англ.: Lend-Lease Act, ад lend даваць у пазыку + lease здаваць у арэнду) — палітыка, паводле якой Злучаныя Штаты Амерыкі пастаўляюць (як пазыку або ў арэнду) сваім саюзнікам узбраенне, боепрыпасы, тэхніку, прадукты харчавання, стратэгічную сыравіну, уключаючы нафтапрадукты і матэрыяльныя сродкі.

Гісторыя
Другая сусветная вайна
Пастаўкі па ленд-лізу ажыццяўляліся ЗША ў краіны-саюзніцы антыгітлераўскай кааліцыі ў перыяд Другой сусветнай вайны. Закон аб ленд-лізе быў прыняты Кангрэсам ЗША у 1941 годзе.
Уварванне Расіі ва Украіну

У красавіку 2022 года Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі адобрыла законапраект, паводле якога будзе пастаўляцца ўзбраенне па ленд-лізе ва Украіну[1]. 9 мая Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў Закон аб ленд-лізе для Украіны, фактычна тоесны ранейшаму[2]. З кастрычніка 2023 года закон страціў моц[3].
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.