From Wikipedia, the free encyclopedia
Казімі́р Пятро́віч Стэ́цкі (20 верасня 1905, хутар Пад’ельнік, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 16 жніўня 1984) — беларускі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1965).
Казімір Пятровіч Стэцкі | |
---|---|
Род дзейнасці | тэатральны рэжысёр |
Дата нараджэння | 20 верасня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1984 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Скончыў Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва ў 1936 годзе. Працаваў у тэатрах Беларусі: Польскім вандроўным (1929—1930), Лепельскім калгасна-саўгасным (1939—1941), Бабруйскім тэатры драмы і камедыі і Баранавіцкім абласным драматычным (1944—1945), Мазырскім ансамблі песні і танца (з 1946), Рэспубліканскім Доме народнай творчасці (з 1947). У 1958—1977 гадах рэжысёр на Рэспубліканскай студыі тэлебачання.
Творчыя рысы найбольш раскрыліся ў жанрах грамадска-палітычнага тэлевяшчання, рэпартажах з месца падзей, тэленарысах. Сярод тэатральных пастановак: «Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы, «Ірынка» Кузьмы Чорнага, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А. Астроўскага, «Сыночак» М. Меё і М. Энекена (1939—1941), «Урок жыцця» В. Галаўчынера (1945).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.