From Wikipedia, the free encyclopedia
Крысціёнас Даняла́йціс (літ.: Kristijonas Donelaitis; 1 студзеня 1714, Лаздзінялей, Усходняя Прусія — 18 лютага 1780, Тольмінген (літ. Тальмінкеміс), цяпер Чыстыя Пруды Калінінградскай вобласці) — літоўскі паэт, заснавальнік жанру байкі ў літоўскай літаратуры. Прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў еўрапейскай літаратуры XVIII стагоддзя.
Крысціёнас Данялайціс | |
---|---|
Kristijonas Donelaitis | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1714[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1780[1][2] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Прусія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Мова твораў | літоўская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 1 студзеня 1714 у невялікай вёсцы Лаздзінялей непадалёк ад мястэчка Гумбінен (цяпер Гусеў), на тэрыторыі сучаснага Калінінскага сельскага паселішча Гусеўскага раёна Калінінградскай вобласці, у сям'і вольны сялян, якія не адбывалі паншчыну, але за права карыстанні зямлёй плацілі грашовы чынш. Каля 1731 года паступіў у пяцігадовую лацінскую школу ў Кёнігсбергу пры кафедральным саборы, якую скончыў у 1736 годзе. Паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, дзе вывучаў тэалогію. Наведваў семінар літоўскай мовы, якім кіраваў былы настаўнік І. Канта Ф. Шульц. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1740—1742 гадах служыў кантарам, настаўнікам музыкі і кіраўніком царкоўнага хору, у мястэчку Шталупенен (цяпер Несцераў), затым рэктарам. З 1743 года да смерці служыў святаром лютэранскай царквы ў вёсцы Толькмінкен (цяпер Чыстыя Пруды) каля Шталупенена. У вольны час складаў вершы і музыку, займаўся вырабам барометраў, музычных інструментаў, аптычных прыбораў.
Найбольш значны твор — паэма «Поры года» (1765—1775), якая была апублікавана ў 1818 годзе ўжо пасля смерці паэта і перакладзены на многія мовы свету. У ёй шматгранна і рэалістычна паказаў працу, побыт, народныя звычаі, маляўнічую прыроду Літвы, раскрыў сацыяльныя супярэчнасці, стварыў яркія самабытныя характары. У яго байках (захавалася 6, апублікаваны ў 1824) крытыка чалавечых заган, пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту.
На беларускую мову асобныя творы Данялайціс пераклаў А. Зарыцкі.
У пасёлку Чыстыя Пруды з 1979 года дзейнічае музей Данялайціса (філіял Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея), які ўключае дом пастара і пабудаваную ім кірху, у якой ён пахаваны.
Імем паэта названы праезд у Паўночна-Заходняй акрузе Масквы. Памяці класіка літоўскай літаратуры прысвечана паштовая марка СССР 1964 года, на якой намаляваны партрэт К. Данялайціса.
У гонар Данялайціса ў 15 сакавіка 2013 года названы кратар на Меркурыі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.