Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імануіл Кант (22 красавіка 1724 — 12 лютага 1804) — нямецкі[6] філосаф эпохі Асветніцтва, пачынальнік нямецкай класічнай філасофіі.
Імануіл Кант нарадзіўся ў сціплым і па-асабліваму набожным асяроддзі. Яго дзед Ян быў рымарам з Клайпеды. Бацькі — Ян-Георг, сёдзельнік з Кёнігсберга, і Анна-Рэгіна Ройтар[7]. Падлеткам ён наведвае каледж, а затым працягвае сваю адукацыю ва ўніверсітэце. Вывучаў фізіку, натуральныя навукі, матэматыку і філасофію. У 1747 годзе смерць бацькі прымусіла яго спыніць вучобу і пачаць працаваць у якасці выкладчыка. З 1755 года рэгулярна наведваў Кёнігсбергскі ўніверсітэт, а ў 1770 годзе стаў прафесарам гэтага ж універсітэта. Кант быў першым вялікім філосафам які атрымаў вышэйшую адукацыю. Яго лекцыі і публікацыі, гэтага перыяду, былі вельмі разнастайныя:па матэматыцы, логіцы, геаграфіі, багаслоўі, педагогіцы, праве, антрапалогіі, метафізіцы.
У 1781 годзе з’явіўся першы нумар часопіса «Крытыка чыстага розуму». Гэтая праца, у выніку не стала паспяховай для яе аўтара. Яшчэ адзін нумар убачыў свет у 1787 годзе Асноўныя філасофскія дактрыны Канта з’яўляецца трансцэндэнтальны ідэалізм. Яго самымі вядомымі творамі з’яўляюцца «Крытыка чыстага розуму» і «Крытыка разумовых здольнасцей». Адной з цэнтральных тэм стаў прадмет чалавечай свабоды — вольна думаць, у адпаведнасці з самім сабой, і свабода выражэння думкі.
У творчай біяграфіі Імануіла Канта вылучаюць два перыяды: «дакрытычны» (1746—69) і «крытычны» (1770—97).
Для першага перыяду характэрны творы па пытаннях прыродазнаўства і філасофіі прыроды. Ранні І. Кант спрабаваў спалучаць некаторыя прынцыпы прыродазнаўчага матэрыялізму з ідэямі Г. Лейбніца і яго паслядоўніка X. Вольфа. У працы «Усеагульная натуральная гісторыя і тэорыя неба» (1755) развіў касмаганічную гіпотэзу пра паходжанне і развіццё Сонечнай сістэмы. У фізіцы, у развіццё ідэй Р. Дэкарта і Г. Галілея, абгрунтаваў новае вучэнне пра адноснасць руху і спакою, у біялогіі сфармуляваў ідэю генеалагічнай класіфікацыі жывёльнага свету, у антрапалогіі — ідэю натуральнай гісторыі чалавечых рас.
Галоўныя творы «крытычнага» перыяду — «Крытыка чыстага розуму» (1781), «Крытыка практычнага розуму» (1788) і «Крытыка здольнасці суджэння» (1790). Паводле І. Канта, па-за межамі пачуццёвых феноменаў існуе непазнавальная, але аб’ектыўная ў абсалютным сэнсе рэальнасць, аб якой у тэорыі пазнання маюцца толькі даволі абстрактныя паняцці — наўмены, якія не даюць нічога для пазнання «рэчаў у сабе», але дазваляюць мысліць пра іх як аб спасцігальных сутнасцях. Ён адзначаў супярэчлівасць розуму і мыслення наогул, паказаў, што пазнанне рухаецца ў рэчышчы гнасеалагічных процілегласцей, якія ўзнікаюць і патрабуюць свайго вырашэння (антыномія).
У аснове этыкі І. Канта — праблема годнасці і самакаштоўнасці кожнай асобы, што адпавядала ідэям Французскай рэвалюцыі (1789) аб усеагульных і неад’емных правах чалавека і грамадзяніна. Яно выкладзена ў працах «Асновы метафізікі і маралі» (1785), «Метафізіка нораваў» (1797), «Рэлігіі ў межах толькі розуму» (1798) і інш. Маральны закон, паводле Канта, патрабуе ад кожнага індывіда дзейнічаць так, каб правіла яго асабістых паводзін магло стаць правілам паводзін для ўсіх, т.зв. «катэгарычны імператыў»
Імануіл Кант падзяляў свет на дзве часткі — свет прыроды і свет свабоды. Першы з іх уяўляе сабой свет жорсткасці і зла, а другі, наадварот, свет культуры і маралі. Гэтыя два светы злучае, звязвае вялікая сіла Прыгажосці (сіла мастацтва).
У сувязі з аўтаномнасцю і самастойным існаваннем маральнасці філосаф прапанаваў сваё разуменне права, дзяржавы, палітыкі і гісторыі. У працах «Ідэі ўсеагульнай гісторыі ў сусветным грамадзянскім плане» (1784), «Да вечнага міру» (1795) і інш. паказаў, што «натуральнае» права павінна ўмацоўваць маральную свабоду асобы, г. зн. ствараць умовы для выканная ёю свайго абавязку.
І. Кант вызначыў тры неадчужальныя прынцыпы грамадскага жыцця ва ўмовах дзяржавы: свабода кожнага члена грамадства, роўнасць усіх падданых, самастойнасць кожнага грамадзяніна. У цэлым, на яго думку, чалавечае грамадства як адзіны механізм развіваецца ў кірунку да «ўсеагульнай прававой грамадзянскай супольнасці» або «сусветна-грамадэянскага стану», г. зн. да дасканалай ідэальнай рэспублікі. Дасягнуць ідэальнага стану грамадства, у якім панаваў бы мір паміж асобнымі людзьмі і дзяржавамі, можна, паводле Канта, толькі праз пераадоленне ўласцівых гісторыі антаганізмаў, супярэчнасцей, войнаў і звязаных з імі пакут і бедстваў людзей.
У сваіх творах ён выклаў асновы крытычнай эстэтыкі, у прыватнасці, эстэтыкі прыгожага, узнёслага і геніяльнага. Ужо сама цікавасць да прыгожага ў прыродзе, лічыў ён, узвышае чалавека ў маральных адносінах. Паводле Імануіла Канта, найвышэйшым праяўленнем культуры выступае менавіта яе эстэтычная праяўленне. Як эстэтык, І. Кант адзначаў, што ўжо сама цікавасць да прыгожага ў прыродзе ўзвышае чалавека ў маральных адносінах.
Распрацаваў вучэнне аб антыноміях (супрацьлегласцях) тэарэтычнага розуму, якое адыграла значную ролю ў развіцці дыялектыкі.
Некаторыя публікацыі Імануіла Канта:
Імануіл Кант аказаў значны ўплыў на філасофію рамантызму і ідэалізму ў XIX стагоддзі, і яго працы з’яўляюцца адпраўным пунктам для Гегеля. Кант лічыцца бацькам нямецкай класічнай філасофіі. Выкладзеная ім гіпотэза аб паходжанні Сонечнай сістэмы змяніла метафізічны погляд на свет.
На аснове яго вучэння ўзніклі розныя філасофскія кірункі і плыні (Бадэнская школа, Кантыянства, Марбургская школа, Неакантыянства).
На Беларусі філасофія Канта вядома з канца XVIII ст. Некаторыя яго творы, у т.л. трактат «Да вечнага міру», пераклаў і выдаў у Вільні Ю. Быхавец. Прафесар Віленскага ўніверсітэта Ян Г. Абіхт чытаў лекцыі ў духу вучэння Канта. Ян Снядэцкі лічыў асноватворным пачаткам навук, сістэмы Канта сенсуалізм, крытыкаваў яго тэзіс аб «чыстых» (апрыёрных) формах ведаў. Анёл Доўгірд прааналізаваў супярэчнасці ў канцэпцыі Імануіла Канта аб «рэчах у сабе», даследаваў на аснове прынцыпаў філасофіі «разважнага розуму» яго уяўленні аб трансцэндэнтальнай дыялектыцы і яго этычную канцэпцыю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.