From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́фель[1] польск.: kufel, таксама ку́халь (ад ням. с-в-ням. kuefel), кухлік, куфлік — цыліндрычная пасудзіна для піцця, з прамавугольнай або петлепадобнай ручкай для піцця. Можа быць выкананы з розных матэрыялаў напр. шкла, гліны, керамікі, метала, фаянсу, фарфору, волава, серабра, альбо дрэва. Куфелі звычайна былі гладкія. Найчасцей мае ёмістасць ад 0,25 да 1 л.
Керамічныя куфелі часам сціпла аздаблялі рэльефным лінейным арнаментам пад венчыкам і ў прыдоннай частцы. Шырока выкарыстоўваліся ў 2-й палове XVI ст. Фрагменты паліваных (зялёная, радзей карычневая паліва на абедзвюх паверхнях) керамічных, а таксама шкляныя куфлі знойдзены пры раскопках у Віцебску, Крычаве, Лідзе, Магілёве, Мсціславе і інш. гарадах. Часам куфель выраблялі на заказ і багата аздаблялі (напрыклад, XVII ст. з раскопак Магілёўскай ратушы маюць выяву герба горада). Металічныя куфелі часта мелі накрыўку.
На куфель нярэдка наносіцца атрыбутыка бровару або гатункі піва. Такія куфлі выкарыстоўваюцца вытворцамі піва для прасоўвання свайго тавару на рынку, у прыватнасці, прэзентуюцца ў рэкламных акцыях.
Раней вырабляліся з шкл
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.