From Wikipedia, the free encyclopedia
Крэпдэшын[2] (фр.: Crêpe de Chine — кітайскі крэп) — від шаўковай крэпавай тканіны з умераным бляскам, адна з самых распаўсюджаных шаўковых тканін у СССР і Расіі пачынаючы з 1952 года[3]. Шчыльная, адносна тонкая тканіна. Вырабляецца перапляценнем нітак з шоўку-сырца ў аснове і нітак крэпавай круткі ва ўтку. Ужываецца для пашыву блузак, сукенак, касцюмаў і шаляў.
Крэпдэшын | |
---|---|
Матэрыял | шоўк[1] і бавоўна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тканіна можа вырабляцца з выкарыстаннем таксама ваўняных і поліэфірных валокнаў.
У крэпдэшыну прыемная шурпатая паверхня, ён не камечыцца, можа быць дастаткова шчыльным або вельмі тонкім. З тонкіх відаў атрымліваюцца прыгожыя сукенкі і блузкі, з цяжкіх шыюць стыльныя касцюмы. Яго часта параўноўваюць з шыфонам, аднак у крэпдэшыну празрыстасць нашмат менш. Драпіроўкі, мяккія спадальныя зморшчыны — тыя дэталі, што ўпрыгожваюць любую рэч, лёгка дазваляе ствараць гэтая тканіна.
Выраблены з чыста натуральных валокнаў шоўку матэрыял у летнюю спёку прапускае паветра, дае магчымасць целу дыхаць. Часта служыць асновай для батыка, таму выкарыстоўваецца для стварэння шаляў, хустак, распісаных дзіўнымі ўзорамі. Шалікі з яго, дзякуючы шурпатай структуры, добра трымаюцца на плячах і галаве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.