Красненскі сельсавет (Гомельскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Краснае.

Хуткія факты Красненскі сельсавет, Краіна ...
Красненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснае
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
30 красавіка 1948
Дата скасавання 30 снежня 1927
Насельніцтва (2023) 6 535
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ціценскага сельсавета.

30 красавіка 1948 года цэнтр Ціценскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці перанесены ў вёску Краснае, сельсавет перайменаваны ў Красненскі[1]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мільчанскага сельсавета[2]. 19 мая 1965 года ў гарадскую мяжу Гомеля ўключана вёска Ніжні Брылёў[3], 23 лютага 1983 года — пасёлак Спадарожнік Міру, вёска Старая Мільча і большая частка вёскі Новая Мільча[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Красненскага сельсавета 8 населеных пунктаў[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 7200 чалавек[6], з іх 91,6 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,8 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 6789 чалавек[8].

Паводле статыстычных даных на пачатак 2023 года, насельніцтва сельсавета складае 6535 чалавек[9].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.