Красная Слабада (Акцябрскі раён)
аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра́сная Слабада́[2] (да 1929 года Ге́рманава Слабада́) — аграгарадок, цэнтр Краснаслабодскага сельсавета Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Аграгарадок
Красная Слабада
| ||||||||||||||||||||||||||||
У 25 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 232 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
На поўначы мяжуе з лесам.
Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.
Планіроўка складаецца з доўгай, выгнутай шыротнай вуліцы (уздоўж ракі), да якой з поўначы далучаюцца 3 злучаныя паміж сабой кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 55 мураваных будынкаў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр КСУП «Чырвонаслабодскае», малочнатаварная і свінагадоўчая фермы, мехдвор. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасці, бібліятэка, амбулаторыя, лазнева-пральны камбінат, аддзяленне сувязі, лясніцтва, комплексны прыёмны пункт, гандлёвы цэнтр[3].
Выяўленыя і даследаваныя археолагамі курганы, што былі побач з вёскай, сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя, калі перасяленцы з суседніх вёсак заснавалі тут новае паселішча. Значна пашырыліся памеры вёскі ў 1920-я гады. З 1924 года цэнтр Слабодска-Германаўскага сельсавета Глускага, затым — Капаткевіцкага раёнаў. У 1930 годзе арганізаваны калгас. З 28 чэрвеня 1939 года цэнтр Краснаслабодскага сельсавета Акцябрскага, з 25 снежня 1962 года Светлагорскага, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Акцябрскага раёнаў Палескай, з 20 верасня 1944 года Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 10 двароў і забілі 14 жыхароў. 76 жыхароў загінулі на фронце.
Да 1998 года ў склад Чырвонаслабодскага сельсавета ўваходзіла вёска Звесніца (у наш час не існуе).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.